Мая свабода п’яная і танчыць аголенай / Зміцер Вішнёў
£8.00
Зборнік эсэ, напісаных цягам апошніх пяці гадоў, апавяданняў, казак, вершаў, а таксама паэтычны дзённік і п’еса. Пра свабоду як галоўную ўмову існавання тэксту і аўтарскага голасу.
In stock
Description
Зборнік склалі эсэ, напісаныя цягам апошніх пяці гадоў, а таксама апавяданні, казкі, вершы, паэтычны дзённік і п’еса. Творы аб’яднаныя агульнай тэмай свабоды — у мысленні, у мове, у форме і ў праве быць розным. Пра свабоду як галоўную ўмову існавання тэксту і аўтарскага голасу.
„Я ляжаў у цемры паміж літоўскімі і беларускімі памежнікамі і глядзеў на цёмнае неба. Зорак не было відаць, бо ішоў дождж. І ў гэтае імгненне мне падалося, што вось яна, доўгачаканая свабода, — тут, на нейтральнай тэрыторыі“.
Зміцер Вішнёў — празаік, паэт, перформер, мастак і выдавец. Дзякуючы сваім празаічным тэкстам, эсэ і вершам стаў адной з найважнейшых фігур незалежнай культурнай сцэны Беларусі і адным з найбольш выразных галасоў сучаснай беларускай літаратуры.
Тэксты З. Вішнёва ствараюцца і існуюць у дынамічным узаемадзеянні з іншымі формамі яго мастацкага самавыяўлення. Ён з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў легендарнага літаратурнага руху „Бум-Бам-Літ“, які ў 1990-я гады імкнуўся разбурыць межы літаратуры і дасягнуць сінтэзу мастацтваў. Быў удзельнікам перформанс-групы „Спецбрыгада афрыканскіх братоў“ і літаратурнага аб’яднання „Schmerzwerk“, якія ставілі за мэту абнаўленне мовы і мастацтва і іх вызваленне ад савецкай традыцыі.
Аўтар шматлікіх кніг, у тым ліку антырамана „Калі прыгледзецца — Марс сіні“ (2018), раманаў „Замак пабудаваны з крапівы“ (2010) і „Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер“ (2025), паэмы „Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў“ (2002), а таксама паэтычных зборнікаў „Штабкавы тамтам“ (1998), „Фараон у заапарку“ (2006), „Тамбурны маскіт“ (2001) і „Непадпарадкаванае/Ununtergeordnetes“ (2026).
З 2022 года жыве ў Берліне.
Skaryna Press, 2026. 186 c., мяккая вокл.
ЗМЕСТ
З галавой Леніна
Хмары на гародах
Рыбацкі поспех
Шкляное ашуканства, або Як мастак Уладзімір Акулаў знайшоў свой стыль
Крык вагонаважатага
Падарунак, або Гісторыя пра загартоўку мастака
Стальны сусвет
Калі б я быў прэзідэнтам
Аўтрофнае возера
Фактура Н
Тарапутта. Тарапутта
Фаракаінавыя мумілюсікі
„Тата, а што такое хунта?“
Мая свабода п’яная і танчыць аголенай
Горы
Слова ў заплечніку
„метр цішыні расцягваецца нібыта гумка й круціцца серпанцінам…“
Марскія запісы
З паэтычнага дзённіка
Чужой
Пра свабоду
Друкуйце, канібалы
Цела паэтычна-палітычнага эмігранта
Са слоў высокашаноўнага каня
Матрошка
Additional information
| Dimensions | 210 × 148 × 15 mm |
|---|




