Skaryna Press
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Reading
На беразе волі / Андрэй Хадановіч
ShareTweet
Home
Паэзія
На беразе волі / Андрэй Хадановіч
Паэзія

На беразе волі / Андрэй Хадановіч

£8.00

hochroth Minsk, 2023. Мяккая вокладка, 41 с.

In stock

Tags: Андрэй Хадановіч Дастаўка: усе краіны (Эўразьвяз - ад 15 студзеня) Brand: hochroth Minsk
  • Description

Description

Неверагодны і нечаканы, іранічны і правакатыўны, «мэтр» сучаснай беларускай паэзіі, да якога гэтае слова неяк не дапасуецца праз гранічную шчырасць з чытачом, імкненне расказаць пра сацыяльна небяспечнае і інтымнае нават падчас пераклада чужога тэксту ці дэманстрацыю «маскі» блазна… А яшчэ Андрэй Хадановіч ― вядомы лектар і блогер, анлайн-суразмоўца, адзін з першых дзеячаў беларускай культуры, хто пачаў здзяйсняць праект яе захавання ў замежжы, кансалідацыі незалежнага нацыянальнага мастацтва.
Квінтэсэнцыяй гэтага досведу стала кніга «На беразе Волі», у якую ўвайшлі вершы 2020-2023-х гадоў. Візуальны уступ да іх прапанавала Святлана Дземідовіч, ілюстрацыя якой, жахлівая і сімвалічная, перадае нараджэнне руху, пакутлівае вызваленне. Такая кніга павінна трапіць да чытача, скаванага жыццёвай неўладкаванасцю ў эміграцыі ці межамі края захопленага, дзе «нельга чытаць», бо няма свабоды. Вітальнымі лістамі (у абодвух сэнсах гэтага слова) паўстаюць вершы пра яе адсутнасць і неабходнасць, чаканне перамен, прагу застацца побач нават на адлегласці, афарбаваныя не толькі роспаччу, але надзеяй: «краты – гэта толькі падрыхтоўка да жыцця, дзе не існуе крат».

Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, эсэіст, выкладчык літаратуры. Нарадзіўся ў 1973 г. у Менску. Аўтар дзесяці зборнікаў «дарослай» паэзіі, а тасама адной кнігі вершаў для дзяцей. Вершы перакладаліся на пятнаццаць моваў і выходзілі асобнымі кнігамі ва Украіне, Польшчы, Швэцыі. Перакладае паэзію з францускай, ангельскай, польскай, украінскай моваў. Ляўрэат прэміяў «Кніга году» за дзіцячую кнігу «Нататкі таткі» (2015), імя Карласа Шэрмана за пераклад паэзіі Шарля Бадлера (2017), імя Натальлі Арсеньневай за кнігу «Школа травы» (2020), «Крышталь Віленіцы» (2008), Польскага ПЭН-клубу (2015), прэміі імя Ежы Гедройця газэты Rzeczpospolita (2021). Выкладаў сусьветную літаратуру на філфаку БДУ, у Беларускім Калегіюме і ў Гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Праводзіў заняткі ў «Перакладчыцкай Майстэрні» пры Беларускім ПЭН-цэнтры і ў Школе маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў. Выкладае літаратуру ў віленскім ЭГУ, чытае лекцыі ў інтэрнэце: www.youtube.com/@chadanovic. www.youtube.com/@chadanovic.

Related

You May Also Like

  • Гаспадыня восеньскага дому / Тацяна Сапач

    Гаспадыня восеньскага дому / Тацяна Сапач

    £13.00
    Add to cart
  • Непрамо(ў)ленае / Анатоль Івашчанка

    Непрамо(ў)ленае / Анатоль Івашчанка

    £7.00
    Add to cart
  • Мы вернемся / Ганна Комар

    Мы вернемся / Ганна Комар

    £5.00
    Add to cart
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Start typing to see results or hit ESC to close
2025 Проза Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results