Skaryna Press
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Reading
Дзве мовы аднае душы / Фелікс Баторын
ShareTweet
Home
Паэзія
Дзве мовы аднае душы / Фелікс Баторын
Паэзія

Дзве мовы аднае душы / Фелікс Баторын

£8.00

hochroth Minsk, 2024. Мяккая вокладка, 44 с.

In stock

Tag: Дастаўка: усе краіны (Эўразьвяз - ад 15 студзеня) Brand: hochroth Minsk
  • Description

Description

«Дзве мовы аднае душы» – найкарацейшая, прынамсі з вядомых мне, кніга паэта, які заспеў яшчэ вольны дух шасцідзясятых… i захаваў да нашых дзён. Лаканічнасць многіх яго выказванняў сведчыць, няйначай, пра тое, што аўтару не чужая нямецкая класічная паэзія з яе прагай самаабмежавання (Dichten = ушчыльняць!). Зрэшты, і яўрэйскія традыцыі вучаць не раскідвацца словамі, а Фелікс Баторын – у добрым сэнсе традыцыяналіст. Тузін вершаў на беларускай, крыху больш – на ідышы. Прырода і горад, мінулае і сучаснасць – паэту цікавае жыццё ва ўсіх яго праявах, але свае ідэальныя мясціны ён здаўна шукае ўсё-ткі не ў вялікім горадзе, дый не ў ладна перакрыўленай сучаснасці. Таму вершы адзначаны пячаткай настальгіі – і разам з тым, верай у будучыню. Аўтар цураецца лозунгаў, пышнай рыторыкі, разгулу эмоцый, хоць і яго часам апаноўвае роспач… Калі б мяне папрасілі знайсці адзін назоўнік для вершаў Ф. Баторына (розных часоў, рознай тэматыкі, а да таго ж разнамоўных), я б сказаў, што яны – ціхія гімны жыццю і свабодзе. У цэлым жа зборнік – годная прэзентацыя творчасці майго слаўнага земляка. (Вольф Рубінчык, Мінск, 2024 г.)

Фелікс Баторын (Хаймовіч Фелікс Барысавіч) – беларускі пісьменнік, перакладчык, празаік. Нарадзіўся 5 лютага 1948 года ў Мінску. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю ў Мінску і чатыры дзясяткі год працаваў урачом. У літаратуры дэбютаваў у 1967 годзе. Піша на беларускай і габрэйскай (ідыш) мовах. Перакладае на беларускую мову з нямецкай, ідыша, іўрыта, рускай і польскай. Аўтар шасці паэтычных кніг па-беларуску і адной на ідышы, а таксама мастацка-дакументальнай аповесці «Чорны год» пра пачатак антыфашысцкага супраціву ў Мінскім гета ў часы 2-й усясветнай вайны. Гэтая кніга знаёміць чытача з вершамі Ф. Баторына на беларускай і габрэйскай (ідыш) мовах.

Related

You May Also Like

  • Воўчыя ягады / Юля Цімафеева

    Воўчыя ягады / Юля Цімафеева

    £9.00
    Add to cart
  • Гаспадыня восеньскага дому / Тацяна Сапач

    Гаспадыня восеньскага дому / Тацяна Сапач

    £13.00
    Add to cart
  • На беразе волі / Андрэй Хадановіч

    На беразе волі / Андрэй Хадановіч

    £8.00
    Add to cart
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Start typing to see results or hit ESC to close
2025 Проза Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results