Description
Ліза Херэш – паэтка, перакладчыца, дасьледніца літаратуры. Асьпірантка Гарвардскага ўніверсітэта. Лаўрэака прэміі Андрэя Белага ў катэгорыі “Найлепшы праэкт” (2023) у межах каманды. Перакладае з італьянскай, польскай, нямецкай, ідыша і іншых моваў. Дэбютная паэтычная кніга выйшла ў серыі Binadroba ў 2026 годзе.
У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, прысьвечаныя гісторыі Беларусі, яе героям і гераіням, натхнёныя як жыцьцём у Менску, так і заняткамі беларусазнаўствам. Кнігу заканчваюць варыяцыі на вершы габрэйскіх аўтараў перыяду беларускага адраджэньня, якія пісалі на ідышы.
“Паэтка размаўляе з Мінскам на нейкай новай мове, на мове здзіўлення, як размаўляла з Мінскам на ідышы амаль сто гадоў таму Сорэ Коган, адзіная жанчына-паэтка ў яўрэйскай секцыі Беларускага саюза пісьменнікаў. Сорэ пераехала ў Мінск у сярэдзіне трыццатых і загінула ў мінскім гета ў 1941-1942. У парадаксальных вершах Лізы Херэш я зноўку пазнаю свой Мінск. Пра Сорэ Коган я таксама даведаўся ад Лізы, і цяпер гэтыя імёны для мяне непарыўна звязаны.” (Дзьмітрый Строцаў)
hochroth Minsk, 2026. Мяккая в., 31 с.



