Гісторыя Гародні (1919-1991) / Фэлікс Акерман

£12.99

Гісторыя Гародні (1919–1991). Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места.Інбелкульт, 2021. Цьвёрдая вокладка, 488 с.

In stock

Description

Гэтая кніга — спроба напісаць гісторыю Гародні ХХ ста­годзь­дзя з гледзішча культурнай антрапалёгіі. Яе базай паслужылі вусныя аповеды гарадзенцаў, архіўныя пошукі, а таксама ранейшая гістарыяграфія, да якой аўтар ставіцца падкрэсьлена крытычна. Адказ на пытаньне, як узьнікла беларуская Гародня, даецца з улікам мясцовай гісторыі фармаваньня трох нацыянальных праектаў — польскага, савецкага і ўласна беларускага — на сутыку трох краін — Беларусі, Польшчы і Літвы.

Пераклад зроблены паводле выданьня:
Ackermann, Felix. Palimpsest Grodno: Nationalisierung, Nivellierung und Sowjetisierung einer mitteleuropäischen Stadt (1919–1991). — Wiesbaden: Harrassowitz Verlag, 2010. — 372 s.

ЗЬМЕСТ
Сьпіс ілюстрацыяў
Падзяка

Уступ: сучаснасьць мясцовай мінуўшчыны
Уводзіны1. Цэнтральная Эўропа на Нёмане: Гародня паміж разбурэньнем і новай дынамікай
2. Гісторыя гораду як працэс напісаньня, прачытаньня і заціраньня
3. Дасьледчыя пытаньні аб нацыяналізацыі, нівэляваньні і саветызацыі Гародні
4. Супастаўленьне канвэргентных нацыянальных гістарыяграфій
5. Аналіз пісьмовых, вусных і прасторавых крыніцаў
6. Да гістарызацыі этнічных і нацыянальных сыстэмаў каардынат

І. Нацыяналізацыя. Дзяржаўныя і мясцовыя працэсы прысваеньня ў 1919–1939 гадах1.1 Цяжкія пачаткі новага жыцьця ў Гародні пасьля Першай сусьветнай вайны
1.1.1 Мапа Ібэрскага ад 1937 году як культурная тапаграфія Гародні
1.1.2 Прасторавыя адносіны паміж горадам і вёскай
1.1.3 Дзьве гарадзенскія вуліцы як прыклад цэнтру і пэрыфэрыі
1.2 Дзе жылі ў Гародні габрэі, палякі і беларусы
1.2.1 Унутраная дыфэрэнцыяцыя габрэйскага насельніцтва
1.2.2 Унутраная дыфэрэнцыяцыя хрысьціянскага насельніцтва
1.2.3 Абвастрэньне канфліктаў паміж габрэямі і хрысьціянамі
1.2.4 Плыннасьць беларускіх дзеячоў і мясьцін
1.2.5 Дзяржаўныя стратэгіі для стварэньня праваслаўных палякаў
1.2.6 Прысутнасьць вясковых мігрантаў у жыцьці гораду
1.3 Упісваньне гістарычных рэфэрэнцый у гарадзкую прастору
1.3.1 Абаронца помнікаў Юзаф Ядкоўскі і каралеўскі палац
1.3.2 Дзейнасьць Войска Польскага ў зьвязку з 400—гадовым юбілеем Стэфана Баторыя
1.3.3 Архітэктурныя зьмены ў сакральных будынках як сымбалічны акт
1.3.4 Перайменаваньне вуліц як фармаваньне польскага ляндшафту памяці
1.3.5 Пісьменьніца Эліза Ажэшка як фігура супольнай ідэнтыфікацыі
1.4 Падсумаваньне: Падзеленыя гарадзкія прасторы

II. Нівэляваньне. Другая сусьветная вайна і яе наступствы (1939–1949 гады)2.1 Савецкая акупацыя (верасень 1939 – чэрвень 1941 году)
2.1.1 Сутычкі паміж камуністамі і польскімі войскамі
2.1.2 Пачатак савецкіх дэпартацыяў і далейшых рэпрэсіяў
2.1.3 Далучэньне да БССР як інсцэнізацыя волевыяўленьня беларускага народу
2.1.4 Увядзеньне савецкіх пашпартоў зімою 1939/1940 году
2.1.5 Канфлікт паміж кадрамі з усходу і мясцовым насельніцтвам
2.1.6 Удзел габрэяў у мясцовых савецкіх структурах
2.1.7 Правал савецкай беларусізацыі
2.1.8 Адзін цягнік паміж савецкаю дэпартацыяй і нямецкім бамбаваньнем
2.2 Нямецкая акупацыя (чэрвень 1941 году – ліпень 1944 году)
2.2.1 Беластоцкая акруга як акупаваная тэрыторыя з асаблівым статусам
2.2.2 Прычыны адсутнасьці мясцовых пагромаў летам 1941 году
2.2.3 Вэрыфікацыя этнічнай прыналежнасьці нямецкімі акупантамі
2.2.4 Забойства гарадзенскіх габрэяў паміж чэрвенем 1941 і сакавіком 1943 году
2.2.5 Жыцьцё за межамі гета: паміж штодзённасьцю, прымусовай працай і тэрорам
2.2.6 Стратэгіі выжываньня ўцекачоў з гета ў Гародні і ваколіцах
2.2.7 Хрысьціянскія насельнікі рэгіёну як сьведкі і выгадаатрымальнікі з Галакосту
2.2.8 “Беларускі нацыянальны камітэт” ды іншыя беларускія калябаранты
2.3 Прыход Саветаў у ліпені 1944 году
2.3.1 Гвалтоўнае высяленьне/перасяленьне палякаў з Гарадзеншчыны
2.3.2 Абвастрэньне канфрантацыі з польскім насельніцтвам, якое засталося
2.3.3 Ацалелыя ў Галакосьце габрэі паміж інтэграцыяй, перасяленьнем і перасьледам
2.3.4 Генацыд, прымусовая міграцыя і нацыяналізацыя памяці
2.4 Падсумаваньне: Нямецкая і савецкая акупацыйная палітыка ў параўнаньні

ІІІ. Саветызацыя. Станаўленьне савецкага гораду (1944–1991)3.1 Цяжкае пераадоленьне наступстваў Другой сусьветнай вайны
3.1.1 Зьмяненьне гораду ў выніку будаўніцтва хімічнага камбінату “Азот”
3.1.2 Горадабудаўнічае напружаньне паміж старым і новым
3.2 Сяляне зрабіліся савецкімі людзьмі
3.2.1 Шляхі, фактары і наступствы масавай міграцыі зь вёскі ў горад
3.2.2. Фальклёр як савецкае ўвасабленьне беларускай этнічнасьці
3.2.3 Пераход на расійскую мову як вынік акультурацыі выхадцаў зь вёскі
3.2.4 Супярэчнасьці прыставаньня выхадцаў зь вёскі да савецкага гораду
3.2.5 Інстытуты і рухальныя сілы ўрбанізацыі ў БССР
3.3 Савецкая пераканфігурацыя гістарычных прывязак
3.3.1 Гістарычна–археалягічны музэй паміж ідэалёгіяй і прагматыкай
3.3.2 Археалягічнае вывучэньне старажытнарускага гораду як акт легітымацыі
3.3.3 Cавецкая катэгарызацыя пры перайменаваньні вуліцаў
3.3.4 Узьяднаньне беларускага народу і Вялікая Айчынная вайна
3.3.5 Савецкія наратывы на расійскай і беларускай мовах
3.3.6 Творчасьць Элізы Ажэшкі як інтэгральнае месца памяці
3.3.7 Адкрыцьцё Гародні як музэйнай прасторы
3.3.8 Запозьненае фармуляваньне нацыянальных пытаньняў аб гарадзкой гісторыі
3.4 Падсумаваньне: Посьпех савецкай мадэрнізацыі

Высновы: Эўропа паміж самазьнішчэньнем і мадэрнізацыяй
Рефлексія: будучыня мясцовай мінуўшчыны
Пэрспэктывы: мінуўшчына мясцовай будучыні

Дадатак: фотаздымкі Наталі Дораш
Сьпіс скарачэньняў
Крыніцы і бібліяграфія
Іменны паказьнік

Additional information

Weight 630 g
Dimensions 22 × 16 × 2.5 cm