Description
Пераклад з літоўскай Сюзанны Паўкштэла.
Аўтафікш, які стаў падзеяй для сучаснай літоўскай літаратуры. Гэта дзёрзкі і непрыхарошаны аповед пра сталенне дзяўчыны, якая шукае сябе ў постсавецкай краіне крывых люстэркаў. Савецкае дзяцінства, юнацтва ў апошняе дзесяцігоддзе ХХ стагоддзя ў Вільні, жыццё за мяжой, дактарантура, каханні, сэкс, вандроўкі, тусоўкі, нядалыя спробы пісаць. Ці можа быць, што ніводная з існых “жаночых” роляў, ніводная іджнтычнасць не падыходзіць , спаўзае, як кепскія калготкі?
У тэксце апісваюцца рэальныя месцы Вільні і яе насельнікаў. Яны праходзяць працэс трансфармацыі з цягам часу, ад дзяцінства апавядальніцы ў 1980-я, Калі Літва яшчэ была акупаваная Саветамі, да нашых дзён, калі апавядальніца ўжо дарослая жанчына. Гэтая кніга, канешне, парве нервы тым, хто імкнецца да выразных межаў, сацыяльных нормаў і традыцыйна акрэсленай ідэнтычнасці.
Раман “як я была малалеткай” увайшоў у “Топ-12 самых крэатыўных кніг Літвы” і ў “Топ-5 кніг прозы для дарослых” у 2019 г., прадстаўленая на літоўскіх і міжнародных кніжных выставах і літаратурных фестывалях.
Віргінія Кульвінскайтэ – пісьменніца, літаратурны крытык. Дэбютавала зборнікам паэзіі “Двайнік” (2017, Naujas vardas). Раман “як я была малалеткай” (2019) – другая кніга пісьменніцы. таксама выдала зборнік апавяданняў “Чатыры” (2023).