Description
Гэтыя тэксты – спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця. Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам – і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае – смешным, смешнае – кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец – і ажывае…
Кніга атрымала 2-е месца Прэміі Гедройця 2021.
ЗМЕСТ
Ільвіца і настаўніца
“Амерыканец” дзядзя Федзя з прысмакам Джэрома Сэлінджэра
Мулявін, якога не пазналі
Кватэра ад Шамякіна
Пасля выпускнога
Наступствы Марлен Дзітрых
Цёця Яня, Арнольд С. і Сяргей Параджанаў
Чаму я палю?
Жыццё і смерць кузурак
Ад мяшэчка Ганны Карэнінай да чамадана Францішка К
Бацькаў касцюм, дзедаў пінжак
Абаранкі, балваны, сліжыкі, чарнушкі
Богусь
Капліца Франца, хата Янкеля, пякарня Казіміра
Былі ў Смаргоні габрэйскія могілкі
Касманаўты ў горадзе
Юзук