Жанчына на нулявым пункце / Наваль Саадаві

£6.50

Пфляўмбаўм, 2025. 123 с., мяккая вокладка.

In stock

Description

Аповесць. Пераклад з арабскай Аляксандры Дзмітранок.
Сюжэт твора заснаваны на аповедах зняволенай, з якой Наваль Саадаві як псіхіятарка сустракалася ў турме Аль-Канатыр. Жанчына, асуджаная на пакаранне смерцю за забойства, пагадзілася распавесці гісторыю свайго жыцця. Кніга ўяўляе сабой падрабязную споведзь Фірдоўс, якая паўстала адзіна магчымым для сябе спосабам супраць жорсткага патрыярхальнага грамадства. Прыхаваны і непрыхаваны гвалт, абыякавасць і абясцэньванне шчырых пачуццяў з боку мужчын, зняверанасць і расчараванне ўрэшце зрабілі з дзяўчынкі, дзяўчыны, жанчыны — забойцу. Яна чакае ўласнай смерці як канчатковага вызвалення ад беспрасветнай несправядлівасці свету і таму не будзе прасіць літасці за свой бунт.
Кніга-споведзь, якая чытаецца на адным дыханні. Споведзь жанчыны, асуджанай на смерць за забойства мужчыны. Жанчыны, якая імкнулася да самастойнасці і незалежнасці ў патрыярхальным егіпецкім грамадстве. Жанчыны, якая зладзіла бунт і не збіраецца прасіць літасці.
”Жанчын заўсёды падманваюць. Мужчыны ўводзяць цябе ў зман, а потым караюць за тое, што цябе абкруцілі. Яны змушаюць цябе апусціцца на самае дно, а потым караюць за тое, што ты апусцілася. Яны намаўляюць цябе на шлюб, а потым караюць збіццём, лаянкай і прымусам пастаяннага слугавання. Атрымліваецца, што найменш ашуканыя з жанчын – прастытуткі, а найбольшую кару жанчына нясе за шлюб і каханне”.
Кніга не новая, упершыню выдадзена ў 1975 годзе ў Ліване (у Егіпце друкаваць кнігу адмовіліся). Аўтарка – псіхіятарка і абаронца жаночых правоў – перажыла і пераслед, і пазбаўленне волі за свае выказванні супраць хатняга гвалту і за крытыку ўрада. У аснову кнігі пакладзена рэальная гісторыя жанчыны, з якой Наваль Саадаві сустракалася як псіхіятарка ў турме Аль-Канатыр.
” – Я сама сябе абараню.
– Ніводная жанчына на зямлі не можа сябе абараніць!
– Я не маю патрэбы ў тваім заступніцтве.
– Абарону навязваюць, бо іначай звяліся б і шлюб, і зводніцтва.”
<…> “Жанчына на нулявым пункце” – гэта кропелька ведаў пра мусульманскую Афрыку. Кропелька з прысмакам безвыходнасці, бездапаможнасці і адчаю. Але адначасова гэта і кропля надзеі: унутраны стрыжань можа саспець нават у такіх умовах, а прага волі і незалежнасці – натуральная з’ява для любога чалавека.»

Кароткі спіс прэміі Шэрмана, 2022.