Шкляное дзіця / Маар’я Кангро
£8.00
Адна з самых цяжкіх і найлепшых эстонскіх кніг пра агонію мацярынства, якое не адбылося.
In stock
Description
На радзіме дакументальны раман Маар’і Кангро «Шкляное дзіця» назвалі адной з самых цяжкіх, але і адной з найлепшых эстонскіх кніг. У творы няма мяжы паміж прыватным і публічным. Аўтарка расказвае пра агонію мацярынства, якое не адбылося, не шкадуючы ні сябе, ні чытача.
Некалькі замежных краін, палітычныя крызісы, літаратурныя кірмашы пыхлівасці — фон, на якім гераіня спускаецца ва ўласнае пекла і дае яго дакладную картаграфію, не хаваючы дэталяў, імёнаў і не адводзячы позірку ад катастрофы. Гэтая кніга гаворыць з чытачом ясна, адкрыта і адстаронена ад уласнай эмоцыі, але няма пэўнасці ў тым, што будзе адбывацца з эмоцыямі чытача.
Пфляўмбаўм, 2026. Мяккая вокл., 184 с.





