Пра чалавечнасць у цёмныя часы / Ханна Арэнт
£10.50
In stock
Description
Гэта кніга пачалася з пытання, зададзенага беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч вядомай нямецкай экспертцы па інтэлектуальнай спадчыне Арэнт Мары Луізэ Кнот на фестывалі міжнароднай літаратуры ў Кёльне ў 2022-м. «Ці можаце вы мне сказаць, што Ханна Арэнт думала пра калектыўную віну, ці існуе нямецкая віна?» — спытала Святлана. Яе цікавіў панятак «арганізаванай віны», то-бок той факт, што нацысты зрабілі немцаў сааўтарамі злачынства ці пасіўнымі саўдзельнікамі.
Паколькі магчымасці падрабязна абмеркаваць гэтае пытанне ў іх не было, Святлана прапанавала Мары Луізэ ўкласці кнігу эсэ Арэнт для выдання ў выдавецтве «Пфляўмбаўм». Вынік — першая кніга знакамітай мысляркі па-беларуску.
Перакладалі эсэ Алена Пятровіч, Вольга Гронская, Алена Талапіла, Кацярына Тэвес.
Пфляўмбаўм, 2026. Цьвёрдая вокл., 286 с.



