Skaryna Press
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Reading
Я танцую / Віка Біран
ShareTweet
Home
Проза
Я танцую / Віка Біран
Квір, Проза

Я танцую / Віка Біран

£6.50

Пфляўмбаўм, 2024. Мяккая вокладка, 217 с.

In stock (can be backordered)

Tags: 2020 Дастаўка: усе краіны (Эўразьвяз - ад 15 студзеня) Пфляўмбаўм Brand: Пфляўмбаўм
  • Description

Description

Гэты шчыры і дасціпны аўтабіяграфічны аповед мае магчымасць трапіць да беларускага чытача толькі цяпер. Аўтарка апісвае недзіцячыя турботы трыццацігадовых у аўтарытарнай краіне. Твор у першую чаргу — пра супрацьстаянне розным сістэмам: візавай, падатковай, памежнай, паліцэйскай, гвалту, традыцыяналісцкай і г. д. Прычым не ў падлеткава-панкавым сэнсе, але экзістэнцыйна. Гэта твор пра барацьбу за шчасце ў сучасных Беларусі і Германіі, і трошачкі — у Літве і Украіне.

«Я некалькі разоў разгортвала і закрывала «Я танцую», чытала акуратна, кавалачкамі. Часам плакала, часцей смяялася, але больш за ўсё было страху: колькі ж можна? Ну што яшчэ зваліцца на плечы Вікі, якая проста хоча жыць? Дзіўна глядзець на знаёмую гісторыю, якая здарылася з усімі намі, вачыма іншага чалавека. Гэтая кніга — гімн праву выбіраць уласнае жыццё, бо яно ў нас адно». (Вольга Гарбунова)

«Для мяне гэта моцная і шчырая кніга. Яна адкрыла мне маладых людзей, з якімі я не паспела пазнаёміцца на маршах. Тады яны расказвалі, як па начах клеілі ўлёткі, а днём будавалі барыкады са смеццевых бакаў, як спалі без матрацаў у турме на Акрэсціна і дыхалі хлёркай… Ніхто з нас уявіць сабе не мог, што забіваць іх зноў стане працай. Азірніся вакол — адбою няма ад тых, хто радасна робіць гэтую працу сёння. Адкуль яны? — пытаеш ты. Ты хочаш кахаць і танцаваць, а пад вокнамі — бронетэхніка».(Святлана Алексіевіч)

Related

You May Also Like

  • Мальцы выходзяць з-пад кантролю

    Мальцы выходзяць з-пад кантролю

    £10.00
    Add to cart
  • Anarchy in the UKR / Сяргей Жадан

    Anarchy in the UKR / Сяргей Жадан

    £7.00
    Add to cart
  • Калі я выйду на волю / Ганна Комар

    Калі я выйду на волю / Ганна Комар

    £10.00
    Add to cart
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Start typing to see results or hit ESC to close
2025 Проза Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results