Description
У кнігу ўвайшлі эсэ Насты Манцэвіч (Беларусь), напісаныя на працягу 2019–2023 гг., і вершы Алок Вайд-Мэнан (ЗША) са зборніка Femme in Public (2017) у перакладзе Насты. Арыгінальныя і перакладныя тэксты яднаюць тэмы межаў: ад дзяржаўных і цялесных да гендарных, даследаванне ўзаемадачыненняў паміж імі, а таксама рэфлексія адносна ўнутранага, сямейнага і дзяржаўнага гвалту. Праз літаратурнае выказванне адбываецца пошук (патрабаванне) свайго месца, свабоды для слова (тэксту) і цела.
“Сталеючы ў маленькім беларускім горадзе, я не бачыла свайго адбітка ні ў цёплых вокнах яго дамоў, ні ў лужынах яго вышчарбленых вулак. І таму, калі вырасла і пераехала ў большы горад, пры дапамозе словаў пачала ствараць сусветы, прасторы, прыстанкі, дзе б магла з’явіцца я — …-падлетак, для чыйго досведу не было мовы. Пазней тыя, хто не пазналі сябе ў гэтых тэкстах, адрэагавалі гневам, ярасцю” / Наста Манцэвіч