Silva Rerum. Том III / Крысціна Сабаляўскайце
£13.00
Вялікая віленская сага ў гістарычных дэкарацыях сярэдзіны XVII стагодзьдзя.
In stock
Description
«Silva rerum III» працягвае сагу пра род Нарвойшаў — чытач пераносіцца ў сярэдзіну XVIII стагодзьдзя, дэкадэнцкую эпоху ракако, якую часта называюць «сутоньнем перад эпохай Асьветніцтва». Пётр Антоні Нарвойш, аконам і давераная асоба магутных Радзівілаў, становіцца сьведкам іх сямейнай драмы.
Рэальныя падзеі і біяграфіі, на якія абапіралася пісьменьніца, сплятаюцца ў чароўнае аповяданьне пра сямейную спадчыну, Вільню і Нясьвіж, рэальнасьць і падсьвядомасьць, юдаізм і лібэртынаў, архітэктуру, тэатр і стыхію агню.
Цыкль гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысьціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзеяў у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігодзьдзяў, якая атрымала ўвагу і прызнаньне ў Літве і за мяжой.
«Відавочна, аўтарка — адна зь лідэраў, магчыма, нават стратэгічных вайскаводаў на полі сучаснай літоўскай прозы» (Гедрэ Казлаўскайце, Šiaurės Atėnai)
«У латыскай літаратуры ў нас няма і не было ніводнага твора, які б столькі расказваў пра нашу гісторыю, быў бы напісаны такой цудоўнай, вытанчанай мовай, меў бы такі высокі каэфіцыент чытальнасьці, і адначасова прымушаў бы нас задумацца пра сябе, пра сваё месца ў жыцьці, пра любоў да бліжняга». (Крыстынэ Садоўска, Diena.lv)
Vesna, 2026. Цьвёрдая вокл., 328 с.
Additional information
| Weight | 420 g |
|---|---|
| Dimensions | 200 × 145 × 2 mm |



