Быў у пана верабейка гаварушчы… / Зьміцер Бартоск
£12.00
Зборнік дасьціпных дарожных нарысаў і рэпартажаў, заснаваных на паездках аўтара па самых аддаленых кутках Беларусі.
Description
У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сведкі адважыліся распавесці толькі напрыканцы жыцця. Тым не менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагоддзя, і нельга сказаць, што гэтая карціна няпоўная або непраўдзівая. Яна распавядае пра мяжу дабра і зла ў душы беларускага чалавека, якую адны пераходзілі, рабуючы панскія сядзібы, а іншыя не пераходзілі, пашыраючы асвету і памнажаючы дабрабыт.
Назва «Быў у пана верабейка гаварушчы…» адсылае да народнай прымаўкі і падкрэслівае абсурднасць і адначасова драматызм чалавечых лёсаў у ХХ стагоддзі.
Камунікат, 2025. Мяккая в., 304 с.




