Description
Гутэнбэрг, 2024. 135 с., мяккая вокладка.
Вершы па-нямецку і па-беларуску (паралельна).
Keiner Wartet. Mascha Kaléko
Пераклад з нямецкай мовы Ігара Крэбса.
Рэдактаркі Ганна Янкута і Кацярына Маціеўская
Маша Калека (1907–1975) выязджала ў эміграцыю тройчы. Першы раз яшчэ дзіцём: яе сям’я ўцякла ад пагромаў з Польшчы ў Германію. Другі раз у 1938 годзе, з Берліна. Нацысты прызналі яе першыя паэтычныя зборнікі “шкоднымі і непажаданымі”, і яна эмігравала ў ЗША. А пазней – у Ізраіль.
Яна ўратавалася ад самага страшнага. Але туга па радзіме ціснула на яе да самай смерці. Новага дому яна так нідзе і не знайшла, “радзімай абраўшы любоў”.
Каб пазбегнуць пагромаў у пачатку Першай сусветнай вайны, яе бацькі-габрэі разам з дзецьмі былі вымушаныя пераехаць з Хшанава (горад на поўдні сучаснай Польшчы) у Германію. З канца 1920-х гадоў паэтка пачала друкаваць вершы ў нямецкіх газетах і ўвайшла ў кола берлінскай творчай багемы, якая гуртавалася вакол знакамітага “Romanisches Café”. Два першыя паэтычныя зборнікі, “Lyrisches Stenogrammheft” (“Лірычны зборнік стэнаграм”, 1933) і “Das kleine Lesebuch für Große” (“Маленькая чытанка для дарослых”, 1935) прынеслі ёй поспех і шырокую літаратурную вядомасць, аднак у 1938 годзе нацысцкі рэжым прызнаў іх “шкоднымі і непажаданымі”. У тым жа годзе Маша Калека разам з другім мужам, музыкам Хеміа Вінаверам, і сынам Стывенам эмігравала ў ЗША.
Reviews
There are no reviews yet.