• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр: 2010-2020
ShareTweet
Home
Навуковыя і навукова-папулярныя
Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр: 2010-2020
Навуковыя і навукова-папулярныя

Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр: 2010-2020

£9.99

Warsztaty Kultury w Lublinie, Białostocki Ośrodek Kultury, 2024. 214 c., мяккая вокладка.

Out of stock

Tag: Дастаўка: усе краіны
  • Description
  • Additional information

Description

Гісторыя беларускага тэатра мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў яшчэ чакае свайго летапісца, які паспрабуе стварыць сістэмны агляд таго, што адбылося ў беларускім тэатры за трыццаць гадоў адноснай свабоды: ад распаду Савецкага Саюза ў 1991 годзе і ўзнікнення незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь да 2020 года, калі ў выніку рэпрэсій была цалкам знішчаная незалежная культура Беларусі і істотна было абмежаванае функцыянаванне афіцыйнай культуры. Гэтая кніга, якая складаецца з тэкстаў беларускіх аўтараў, што страцілі права голасу на радзіме, а за мяжой выступаюць пад псеўданімамі, стала першай спробай апісаць апошняе дзесяцігоддзе (2010–2020), адзначанае развіццём новай драматургіі і незалежнага тэатра.

“Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр: 2010-2020” былі створаны калектывам аўтараў, аб’яднаных агульнай ідэяй — захаваць найноўшую гісторыю беларускага тэатра. Аўтары імкнуліся раскрыць найлепшыя старонкі ў развіцці тэатральнага мастацтва Беларусі 2010—2020-х гадоў, бо перакананыя, што гэты перыяд можна смела назваць рэнесансам тэатральнай культуры Беларусі.
Сёння, пазіраючы на гэтую ідэю ўжо з 2024 года, баючыся поўнага знішчэння любых праяў творчай свабоды ў Беларусі, аўтары і рэдактары бачаць, наколькі неабходным было напісанне такой кнігі, на старонках якой сведкі беларускага тэатральнага рэнесансу змаглі шчыра і адкрыта расказаць, з чаго ён складаўся. Аднак дзеля таго, каб захаваць бяспеку і пазбегнуць самацэнзуры, кожны з аўтараў мусіў абраць сабе псеўданім.
Манаграфія напісаная тэатразнаўцамі ды тэатральнымі крытыкамі, якія на сённяшні дзень маюць розны статус: хтосьці застаўся ў прафесіі, хтосьці быў вымушаны яе змяніць. Аўтары кнігі маюць рознае месца жыхарства: нехта застаўся ў Беларусі, нехта з’ехаў, каб жыць і працаваць у іншых краінах. Але ўсе яны аб’яднаныя вялізным жаданнем захаваць спадчыну і расказаць пра тое, якім неверагодным можа быць беларускі тэатр, калі яму хаця б не перашкаджаць.

Related

Additional information

Dimensions 23 × 16 × 2 mm

You May Also Like

  • Солидарность потрясённых / Татьяна Щитцова

    Солидарность потрясённых / Татьяна Щитцова

    £8.00
    Add to cart
  • Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці / Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці / Валянцін Акудовіч

    £9.00
    Add to cart
  • -13%
    Мовазнаўчыя працы / Вацлаў Ластоўскі

    Мовазнаўчыя працы / Вацлаў Ластоўскі

    £8.00 Original price was: £8.00.£7.00Current price is: £7.00.
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel