Description
“Апярэдзіць Госпада Бога” — адна з найбольш моцных кніг пра Холакост і чалавечую годнасць. Ганна Краль на падставе размоў з Маркам Эдэльманам — лекарам і кіраўніком паўстання ў Варшаўскім гета — стварае эмацыйна насычаную гісторыю пра жыццё, смерць і маральны выбар. Гэта не толькі дакумент часу, але і філасофскі дыялог пра сэнс чалавечай прысутнасці сярод катастрофы.
На працягу больш як сарака гадоў кніга Ганны Краль «Апярэдзіць Госпада Бога» застаецца класікай польскага рэпартажу і адной з самых узрушальных аповесцяў пра паўстанне ў Варшаўскім гета ў красавіку 1943 года і лёсы польскіх габрэяў, якія стварыла літаратура XX стагоддзя.
Гэта кніга, якая ўзнікла з размоў з Маркам Эдэльманам, лекарам, адным з кіраўнікоў паўстання падчас вайны. Марк Эдэльман распавядае пра вайну і пра медыцыну. Пра тое, што такое годная смерць і годнае жыццё. Гэта таксама гісторыя пра людзей, якія яго атачалі — пра паўстанцаў, манашак, былых акоўцаў, жанчын, якіх ён кахаў, пра пацыентаў і пра дактароў.
Госпад Бог ужо збіраецца патушыць свечку, а я павінен вельмі хутка скарыстацца Яго хвіліннай няўвагай і захінуць агеньчык. Няхай пагарыць хоць крыху даўжэй, чым Яму заўгодна.Гэта важна, бо Ён не так каб надта справядлівы. І, апроч таго, прыемна: калі нешта ўдаецца, значыць, так ці сяк, ты Ягоабвёў вакол пальца…— Навыперадкі з Госпадам Богам? Што за пыха!— Ведаеш, калі чалавек адпраўляе іншых людзей у вагоны, то, мабыць, будзе потым мець да Яго пару пытанняў. А паўз мяне праходзілі ўсе, бо я стаяў каля брамы ад першага дня да апошняга. Усе чатырыста тысяч прайшлі паўз мяне. (урывак з кнігі)