Шклатара / Артур Клінаў
£10.00
“Шклатара” — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння: Мінск, праспект Незалежнасці, 37а, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер — нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння: канец 2010 года. Героі — рэальныя людзі падполля, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў замянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на нянавісць, цытата на любоў. Усё, што адбываецца, — гэта толькі гульня. Але гэтая гульня няўмольна вядзе ўсіх да катастрофы. Калі яна здарыцца 19 снежня, героі не вернуцца ў рэальнасць. Гульня ператворыцца ў нешта сярэдняе паміж рэчаіснасцю і страшным сном. Яна ператворыцца ў насланнё.
За гэтую кнігу аўтар атрымаў 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014.
Артур Клінаў напісаў раман, «які многіх пакрыўдзіць» (НН)
Артур Клінаў — мастак, пісьменнік, выдавец, галоўны рэдактар часопіса “pARTisan”. З 2009 года працуе ў кіно (мастак фільмаў “Масакра” і “Hard Reboot”, рэж. Андрэй Кудзіненка). У 2011 годзе рэпрэзентаваў Беларусь на 54-й міжнародным біенале ў Венецыі. Аўтар кніг “Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца” (перакладзеная на нямецкую, польскую, шведскую, расейскую і венгерскую мовы), “Шалом. Ваенны раман” (перакладзеная на расейскую мову).
Out of stock
Description
Логвінаў, 2013. 336 с., мяккая вокладка. ISBN 9789855620984.



