Чытанка для дзіцячага садка

£9.99

Мінск, 2008. Цьвёрдая вокладка, 371 с.

In stock

Description

Укладальнікі: Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі. Малюнкі Наталлі Гарбуновай.

Творы зборніка можна чытаць, пераказваць, завучваць на памяць, засвойваючы веды, выпрацоўваючы навыкі і ўменні, знаёмячыся з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, якія дапамогуць наладзіць святы і гульні. Выхавальнікі ці бацькі самі абяруць тэксты, даступныя дзецям з розным узроўнем ведання беларускай мовы.

Ад укладальнікаў:
Гэтая «Чытанка для дзіцячага садка» не прэтэндуе на статус навучальна-метадычнага выдання. Але яна мае сваю гісторыю. У 1990 годзе 70-тысячным накладам выйшла «Чытанка для дзіцячага сада» (Уклад. В. Вячорка, Н. Маскаленка, П. Садоўскі). Адной з найбольш істотных і новых рысаў «Чытанкі» было тое, што, акрамя беларускіх літаратурных і фальклорных тэкстаў, усе без вынятку творы іншых літаратураў падаваліся ў беларускім перакладзе. Гэта была першая цалкам беларускамоўная дашкольная хрэстаматыя. Такі падыход цалкам адпавядае псіхалінгвістычным асаблівасцям светаўспрымання праз мову дзяцей дашкольнага ўзросту і дапамагае ў сітуацыі неўраўнаважанага беларуска-рускага двумоўя забяспечыць дзецям цалкам беларускамоўнае асяроддзе. 3 таго часу праграмная аснова працы дашкольных установаў краіны змянілася. Дзейная Праграма дашкольнай адукацыі «Пралеска» характарызуецца пераходам да болып сучасных агульных методык, дэідэалагізацыяй праграмнага зместу. Аднак у параўнанні з праграмай 1989 г. у ёй не забяспечваецца адзіны моўны рэжым. Беларускі варыянт праграмы фактычна перакладзены з рускага; для беларускамоўных дзіцячых садкоў ізноў прапануюцца тэксты на абедзвюх мовах, прычым рускіх тэкстаў больш, чым беларускіх, а творы пісьменнікаў іншых народаў рэкамендуецца чытаць толькі ў рускім перакладзе. Уладальнікі з метадычных і лінгвадыдактычных меркаванняў не пагаджаюцца з такім падыходам і выдаюць новую «Чытанку» на аснове прынцыпаў, сфармуляваных у пачатку 90-х гадоў. Такім чынам, «Чытанка» 2008 г. фармальна не звязаная з дзейнай цяпер праграмай дашкольнай адукацыі і адпаведна не ёсць метадычным дапаможнікам. Аднак творы, уключаныя ў «Чытанку», могуць на жаданне бацькоў ці выхавальнікаў выкарыстоўвацца або непасрэдна для чытання, распавядання, завучвання на памяць, або як дапаможны матэрыял пры засваенні ведаў, выпрацоўцы навыкаў і ўменняў, знаёмстве з нашай краінай і малой радзімай дзяцей, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, прыдатныя для ладжання святаў, спартовых і іншых гульняў. Бацькі самі выберуць тэксты, даступныя разуменню дзяцей з розным узроўнем ведання беларускай мовы. Многія творы, уключаныя ў чытанку, знайсці паза ёй без доступу ў фундаментальныя бібліятэкі цяжка. Шырока падаецца беларускі фальклор. Пры ўключэнні твораў іншых літаратураў, фальклору іншых народаў перавага аддавалася суседнім народам. Імёны перакладнікаў пададзеныя ў змесце, апроч выпадкаў, калі прозвішчы аўтараў перакладаў, што выйшлі ў 30-я — 50-я гады, не ўдалося высветліць, а таксама выпадкаў, калі творы перакпалі ўкладальнікі. У «Чытанцы» захаваны дэталёвы падзел на ўзроставыя катэгорыі ад 3 да 6 гадоў (маленства — да 3-х гадоў, дашкольнае дзяцінства 3-4, 4-5, 5-6 гадоў), які дазволіць бацькам ці выхавальніку лягчэй зарыентавацца ў матэрыяле. У «Чытанцы» няма штучнага, на нашую думку, падзелу твораў на беларускія, рускія і замежныя. Часткова ў парадку закладзены каляндарны прынцып (ад восені да лета). Як правіла, жанры чаргуюцца. Калі пэўны твор прыдатны для розных узроставых групаў, у «Чытанцы» ён падаецца адзін раз — для малодшых. Асобныя тэксты падаюцца са скаротамі альбо прадстаўленыя ўрыўкамі. Некалькі твораў адаптаваныя ўкладальнікамі. Шырока ўлічаны досвед і выкарыстаныя здабыткі ўкладання першых — пачатку XX ст. — беларускіх зборнікаў для дзяцей наагул, для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў: Аляксандры Смоліч, Уладзіславы Луцэвіч, Леанілы Чарняўскай, Якуба Коласа, Язэпа Лёсіка. Укладальнікі з удзячнасцю паклікаюцца на пазнейшыя працы хрэстаматыйнага кшталту Васіля Віткі, Артура Вольскага, Андрэя Каляды, Марыі Шаўлоўскай, Алега Мінкіна, на лінгвадыдактычныя распрацоўкі Наталлі Старжынскай.