Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот / Сяргей Шапран

£10.99

Цымбераў, 2023. 359 с., мяккая вокладка.

In stock

Description

Другая кніга з цыкла беларускіх гістарычных і літаратурных анекдотаў Сяргея Шапрана.

Першая выйшла пяць гадоў таму і амаль адразу разышлася. Тады і цяпер галоўныя персанажы — асобы, якія не маюць патрэбы ў дадатковым прадстаўленні: А. Адамовіч, З. Азгур, М. Багдановіч, Р. Барадулін, Я. Брыль, В. Быкаў, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, П. Глебка, У. Дубоўка, У. Караткевіч, Я. Колас, А. Куляшоў, Я. Купала, І. Лучанок, Я. Маўр, А. Макаёнак, А. Міцкевіч, У. Мулявін, П. Панчанка, А. Сыс, М. Шагал — 100 герояў і 500 гісторый.

Рэальнасць і пісьменніцтва спалучаны ў кнізе так, што часам складана адрозніць вымысел ад факта. І гэта ёсць другая ўмова жанру — дакументальнасць пажаданая, але неабавязковая. Як не згадаць тут Максіма Танка: «Чытаю біяграфіі нашых класікаў. Многіх я знаў асабіста. Як іх залізаныя і прычасаныя партрэты розняцца ад тых, якімі яны былі ў сапраўднасці людзьмі, у меру святымі і ў меру грэшнымі, а не нейкімі манекенамі».

У афармленні кнігі выкарыстаны сяброўскія шаржы знакамітага мастака Кастуся Куксо.