Description
Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Праз успаміны і згадкі родных, сяброў, землякоў творцы паўстае каларытная асоба паэта-думанніка, паэта-вандроўніка з «жураўліным сэрцам», крэўна паяднанага з роднай яму палескай зямлёй.
У кнігу ўключаны таксама вершы Міколы Купрэева, якія не ўвайшлі ў ягоныя прыжыццёвыя зборнікі паэзіі, лісты і адна з апошніх аповесцяў.