Пабудзіць прынцэсу / Ксенія Шталенкова

£11.99

Цымбераў, 2024. 200 с., мяккая вокладка.

In stock (can be backordered)

Description

П’еса, прыгодніцкая казка, у якой чытача сустрэнуць новыя героі. Прынцэса-вынаходніца Ліяна, што заснула на сто гадоў. Каралеўскі сакратар Аляксандр, чыё пакліканне — праявіць розум, смеласць і добрае сэрца. Загадкавая фея Рамона і слаўны рыцар Базіле. А таксама Гектар — вастракрылы кіпцюрасты серпахвосты залатагрывы агнядышны люты цмок.

Ілюстрацыі і каліграфія Марыны Анішчык.

КСЕНІЯ ШТАЛЕНКОВА — пісьменніца, драматург, дызайнерка. Нарадзілася ў 1992 годзе ў Мінску. Доктар філасофіі. Аўтар раманаў «Адваротны бок люстра» і «Губернскі дэтэктыў: Справа аб крывавых дукатах» і п’ес «Проставельміскладана», «Memoria nominis Clara», «Экстэрмінацыя». Фіналістка конкурсаў «Другая дзея», «Бадэнвайлер», «Зыходная падзея —
XXI стагоддзе». У 2024 годзе па п’есе «Memoria nominis Clara» у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры
пастаўлены спектакль «Тут была Клара» (рэжысёр — Таццяна Аксёнкіна).

МАРЫНА АНІШЧЫК — мастачка, ілюстратарка. Нарадзілася ў 2003 годзе ў Гродна. Навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на спецыяльнасці «Графіка». Удзельніца міжнароднага пленэру «Сонечная палітра Усходу 2024» у Кыргызстане і шматлікіх пленэраў у Беларусі. Удзельніца выставаў «Асенні салон» і «Viva Kola Art». Пераможца конкурса «Майстар 2021» і «Майстар 2022».

Additional information

Weight 600 g