Your cart is currently empty!
Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году
Дыхтоўны альбом “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году: захаваная спадчына” адкрывае чытачам унікальную калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспэдыцыяй пад кіраўніцтвам В. Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне амаль сто годаў таму. Каштоўнасьць гэтых матэрыялаў цяжка пераацаніць: экспэдыцыя адбылася яшчэ да калектывізацыі і зафіксавала тагачасны характар самабытнай беларускай культуры. Таму матэрыялы экспэдыцыі маюць навуковую і практычную каштоўнасьць для дасьледнікаў: этнографаў, мастацтвазнаўцаў, культуролягаў, гісторыкаў навукі, музэйных супрацоўнікаў.
Description
ISBN: 9781915601360, 256 с., 216 х 280 мм, цьвёрдая вокладка
Таксама ў продажы ў кнігарні на Oleandrów 6/2 у Варшаве ды іншых кнігарнях у Варшаве і Вільні.
Складаны і трагічны лёс напаткаў як матэрыялы экспэдыцыі, так і ейных удзельнікаў падчас сталінскіх рэпрэсій і Другой сусьветнай вайны. Альбом экспэдыцыі, аднак, захаваўся ў Лёндане, у Беларускай бібліятэцы і музэі імя Францішка Скарыны. Да нас дайшлі 270 чорна-белых здымкаў: узоры сакральнага мастацтва і архітэктуры, народнага касьцюму, ткацтва і прадметаў побыту. У 1980-х гадах прафэсар Адам Мальдзіс быў першым дасьледнікам з БССР, хто пабачыў яго. Ён запісаў у сваім дзёньніку:
“Вечарам меў мажлівасць пазнаёміцца з масіўным альбомам, пераплеценым у чырвоны аксаміт. У ім знаходзіцца каля трохсот фатаграфій, зробленых удзельнікамі этнаграфічнай экспедыцыі на Случчыну ў канцы 20-х гадоў. Дзякуючы гэтым здымкам захаваліся ўзоры народнага адзення, дойлідства. Зафіксаваны творы мастацтва, рэчы хатняга ўжытку. Бясцэнны скарб для гісторыкаў культуры!”
Матэрыялы лёнданскага альбома цяпер становяцца даступнымі самай шырокай аўдыторыі. Іх суправаджае надзвычай цікавы навуковы артыкул мастацтвазнаўцы Вольгі Лабачэўскай.
Скарынаўская бібліятэка апублікавала ўступ да альбома, артыкул В. Лабачэскай і выбраныя здымкі на сваім сайце.
Reviews
There are no reviews yet.