1. Home
  2. Products
  3. Паэзія
  4. Ганна Комар "Вызвалі або бяжы"

Ганна Комар "Вызвалі або бяжы"

£8.50

«Вызвалі або бяжы» — заклік, у якім сацыяльнае і асабістае перапляліся ў адно, стварыўшы творчае крэда — «быць мацнейшай за абставіны». Менавіта таму ў свеце, які паўстае на старонках кнігі быццам за кратамі, паэтычнае слова адчуваецца як глыток паветра. Яго нельга забраць ажно ў затхлай турме ці аўтазаку, як немагчыма пазбавіць унутраняй свабоды, нестрыманай і бязмернай, шчырасці ў дачыненні на свету.

Менавіта такое адчуванне выклікаюць вершы, напісаныя ў 2018-2022 гады, большасць з якіх прайшлі для паэткі ў Беларусі. Затрыманні на вуліцах Мінска, збіццë ў камеры «на чатырох, дзе я была шаснаццатай», сведчанне пра вайну ва Украіне, якую перажываюць не абстрактныя ахвяры, а блізкія людзі, сябры, — усë гэта стварае летапіс часу, перададзены праз успрыманне маладой жанчыны, якая ў свеце катаваным і несвабодным не страчвае, мабыць, адзінага пакінутага ëй права — быць сабой.
44 стар. Выдавецтва hochroth Minsk, Берлін.

Shopping Cart

    Your cart is empty

    You might also like