Description
Зборнік-лабірынт, які будуецца вакол цялеснасці і дваістасці. Што мы можам спазнаць целам, якое робіцца домам падчас эміграцыі, вайны, гвалту, стратаў і набыткаў? Як месцы і гарады становяцца целам, якое расце, баліць, ірвецца ці дужэе? Гэтая кніга — блуканне сярод дробязяў і пакункаў, скрозь самоту і пяшчоту, унутры настальгіі і памяці.
Рэдагавалі кнігу Дар’я Бялькевіч і Ганна Шакель.
Дызайн — Сяргей Шаматульскі.