Description
“Цела мігдалу” – дэбютная кніга Ганны Шакель. Паэтка даследуе чалавечую душу і яе шлях праз род, карані і памяць; паэзія ў гэтым зборніку – спосаб гаварыць пра мінулае, якое не дае спакою. У вершах спалучаюцца біблейскія вобразы і фальклорныя матывы. Творы ў кнізе ствараюць цэльны наратыў, у цэнтры якога – канцэнтраваная беларуская рэфлексія над сабой і светам. Кампазіцыю кнігі трапна завяршаюць пераклады вершаў Дэвіда Герберта Лоўрэнса.
Ганна Шакель – паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў 1998 годзе ў Маладзечне. Атрымала адукацыю ў МДЛУ. Навучалася ў Беларускім Калегіюме і Школе маладога літаратара “W/Rights”. Публікавалася ў выданнях “Маладосць” і “Дзеяслоў”. У 2022 творы ўвайшлі ў “Анталогію паэтак. Выбранае Вальжынай Морт”. Асобныя творы перакладзеныя на англійскую, нямецкую, украінскую, нарвежскую мовы.
