Description
Зборнік украінскай паэзіі ў перакладах на беларускую мову «Пра словы і цішыню між імі» — унікальная, у літаральным сэнсе ручная праца каманды інтэрнет-часопіса сучаснай беларускай паэзіі «Taubin», і шведскага выдавецтва «Ariel Förlag». Украінская ваенная паэзія, якая толькі пачала пісацца пасля 24 лютага 2022 года і перакладацца на беларускую мову, публікавалася на інтэрнэт-старонцы «Taubin». Яе рэдактары стварылі рубрыку «Make poetry no war», дзе салідарныя з Украінай беларускія паэты і паэткі змяшчалі свае перастварэнні. У зборніку прадстаўлены вершы 13 аўтараў і аўтарак, некаторыя з якіх проста зараз ваююць на фронце. Усе сродкі ад продажу зборніка перадаюцца беларускім ваярам за Украіну.