Description
Што будзе, калі звычайную дзяўчынку зрабіць дачкой капітана піратаў, а пасля кінуць у шторм ля берагоў далёкай паўднёвай краіны, высадзіць на бязлюднай выспе і адправіць на пошукі таты? І ў памочнікі ёй даць двух іншапланетнікаў, адзін з якіх — кот, а другі — кіт (хоць і не зусім)?
У гэтай кнізе безліч галавакружных прыгод, паміж якімі аўтар схаваў «сакрэцікі»: напрыклад, спосаб пабудовы паравой машыны. Калі гатовы да падарожжа, таямніц і нечаканых сяброў — далучайся!
Супер прыгодніцкі, тоўсты, вострасюжэтны раман для дзяцей, якія добра чытаюць.
Увага: гэтая кніжка не мае карцінак у блоку, гэта кніга для тых, хто ўжо абірае ствараць персанажаў у сваім уяўленні.





