Толькі што ў Ірляндыі выйшаў ангельскі пераклад раману “Па што ідзеш, воўча?” Эвы Вежнавец. У нашае кнігарні можна набыць і беларускі арыгінал раману, і ангельскі толькі што выдадзены пераклад. А таксама першую кнігу Эвы Вежнавец “Шлях дробнай сволачы“.
Калі набыць усе тры кнігі разам, то перасылка ў Брытаніі будзе задарма, а ў іншыя краіны – прыемна недарагая.
11 ліпеня ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане адбудзецца прэзэнтацыя ангельскага перакладу на гэты момант самага перакладанага твору беларускае літаратуры.



