Кніга Вольгі Барышнікавай у кароткім сьпісе Прэміі Багушэвіча

Арганізатары прэміі імя Францішка Багушэвіча абвясцілі кароткі спіс за 2025 год. У фінальны адбор увайшлі сем твораў – кнігі, падкасты і аўтарскія медыяпраекты, што даследуюць беларускую памяць, мову, гісторыю і сучасны досвед праз літаратуру, рэпартаж, фальклор і візуальнае апавяданне.

Сярод іх — манаграфія-фотаальбом Вольгі Барышнікавай пра музычную культуру беларускіх старавераў. Віншуем дарагую аўтарку.

Здымкі Вольгі Барышнікавай

У продажы ў нашай кнігарні, у Кнігаўцы і ў Гутэнбэрга.