Хэмінгуэй нічога не ведае / Артур Дронь
£6.00
Кніга — пра іншую вайну. Выйдзе з друку напрыканцы верасня.
In stock
Description
Кніга Артура Дроня — часам смешная, часам сумная і вельмі захапляльная. Калі яна выйшла ва Украіне, то адразу стала бестсэлерам. Аўтару тады было толькі 24 гады. Пасля ўніверсітэта А. Дронь паспеў правесці на працы сваёй мары паўгады. У лютым 2022 году ён далучыўся да 125-й брыгады тэрытарыяльнай абароны УСУ. Там, на вайне, ён зразумеў, што ягоны досвед кардынальна адрозніваецца ад досведу ваенных пісьменнікаў мінулага. Пра гэта і кніга — пра іншую вайну.
„Хэмінгуэй нічога не ведае пра нашу вайну. Доўгі час я верыў у тое, што пісаў Хэмінгуэй, але атрымаў радыкальна іншую вайну, чым тая, якую ведаў ён“.
Кніга атрымала прэстыжную прэмію імя Юрыя Шавялёва за найлепшую ўкраінскую кнігу эсэістыкі 2025 года. А сёлета яна выходзіць на дзевяці мовах, у тым ліку — рэдкая сёння з’ява — па-беларуску.
Артур Дронь — перадусім паэт. Дзве ягоныя паэтычныя кнігі заваявалі шмат увагі і ва Украіне, і далёка па-за яе межамі. Яны актыўна перакладаюцца і выдаюцца на іншых мовах. У кастрычніку 2024 года Артур Дронь быў паранены. Падчас рэабілітацыі пасля ранення ён напісаў сваю першую кнігу прозы.
„Хэмінгуэй нічога не ведае“ — гэта і асабістыя эсэ-мемуары, і шэпт пра страчаных пабрацімаў, і своечасовы напамін пра тое, што і на фронце ў салдат унутранае жыццё застаецца такім жа пакручастым.
Skaryna Press, 2026. 170 c., мяккая вокл.
Ведаць — пякельна балюча, не ведаць — злачынства. Рваная аўтабіяграфічная проза Дроня рве душу на акрываўленыя шматкі, але таксама лечыць яе любоўю і надзеяй. — Таццяна Астроўская, гісторыца
Вайна ў гэтай кнізе прасякнутая шчымлівай любоўю да людзей — з усімі іх неідэальнасцямі. Памяць не пераўтвараецца ў пафас. Героі паміраюць. Але кніга Артура дае надзею, што разарваныя вайной чалавечыя целы — гэта не канец. А нам патрэбна гэтая надзея. — Ксенія Галубовіч, дакументалістка ці рэжысёрка і дакументалістка.
2026 год. Цягнецца трагедыя ў Беларусі і катастрофа ва Украіне. Абедзве краіны ёсць часткай вайны: зашмат болю, замала прасторы для дыялогу. Прыкладна нуль. Ды й слова “нуль” абнулілася: не лічэбнік, а назоўнік. Не лічба, а месца, адкуль працягваюць не вяртацца. Папулярная кніга Артура Дроня — пульсуючае сведчанне таго, як словы вяртаюць свае сэнсы (бо прасторы для метафар таксама нуль) ці незваротна набываюць новыя. Простыя і сумныя словы. Простыя і сумныя рэчы. Пераклад кнігі “Хэмінгуэй нічога не ведае” на беларускую мову — важная і рэдкая ніць супольнага дэкаланіяльнага наратыву. На Усходнім фронце без перамен. — Алесь Плотка, літаратар.
Хроніка жыцця салдата і грамадзяніна, напісаная Артурам Дронем, — шчымлівая, простая і пяшчотная. Надзвычайны і захапляльны шанец зазінуць ва ўнутраны свет маладога чалавека, які добраахвотна пайшоў абараняць сваю краіну. — Шарлот Хігінс, галоўная культурная аглядальніца The Guardian.
Узнёслы, кружлівы палімпсест траўмы, гора, веры і рэабілітацыі. Артур Дронь — гэта дар нябёсаў: нават сярод спусташэння расійскага ўварвання ягоныя словы поўныя чалавечай любові і надзеі. — Фіёна Бэнсан, паэтка і рэдактарка англійскага перакладу зборніка Артура Дроня „Тут були ми“.
„Нам не варта мераць нашу вайну за выжыванне дзвюма сусветнымі войнамі, — піша Артур Дронь. — Нам патрэбна новая літаратура“. „Хемінгуэй нічога не ведае“ пазначае пачатак гэтай новай літаратуры — пакутліва пяшчотнай і бязлітасна шчырай. — Алеся Храмяйчук, пісьменніца, дырэктарка Украінскага інстытута ў Лондане.
„Незвычайная і моцная кніга ад найвялікшага ваеннага паэта і пісьменніка свайго пакалення. „Хемінгуэй нічога не ведае“ — гэта інтымны аповед пра жыццё на лініі фронту ва Украіне і рэквіем па загінулых блізкіх. Але перш за ўсё — гэта сцвярджэнне чалавечага духу перад абліччам расійскага фашысцкага праекта знішчэння. — Люк Хардынг, пісьменнік і журналіст.
Здымак Артура Дроня: Wikimedia Commons.





