Pre-order: „Апошні фотаздымак“

Альбом Архіву VEHA прысьвечаны пахавальнай фатаграфіі — асабліваму і сёньня амаль забытаму жанру, які на працягу дзесяцігодзьдзяў быў часткай сямейнай і культурнай памяці. У выданьні сабраныя 151 фотаздымак, зроблены ў XX стагодзьдзі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Разам яны складаюць візуальную гісторыю пра жыцьцё і сьмерць, памяць і спосабы захаваць сувязь зь мінулым. Здымкі суправаджае эсэ пра лёс пахавальнай фатаграфіі, захаваньне і страту гістарычнай памяці.

На беларускай і ангельскай мовах.  Дата публікацыі — 11 сьнежня 2026.
Skaryna Press, 2026. Другое, дапоўненае і папраўленае выданьне. Мяккая в., 165 х 220, 231 с.
ISBN 978-1-915601-97-1.

У сьнежні альбом можна будзе набыць на фэстывалі „Блізкі Ўсход“ (11-13.12) у Любліне, прэзэнтацыі ў Бэрліне (17.12) і каляднай імпрэзе ў Лёндане (19.12).

This book from the VEHA Archive is dedicated to funerals, one of the oldest family rituals. It contains 151 photographs taken in Belarus during the 20th century. They are accompanied by an essay on funeral photography and on the preservation and loss of collective memory.

In Belarusian and English.
Skaryna Press, 2026. Second, expanded and amended edition. Swiss brochure, 165 х 220, 231 pp.
ISBN 978-1-915601-97-1.