• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Я працягваю / Наста Кудасава
ShareTweet
Home
Паэзія
Я працягваю / Наста Кудасава
Паэзія

Я працягваю / Наста Кудасава

£8.00

hochroth Minsk, 2023. Мяккая вокладка, 44 с.

Out of stock

Tags: 2020 Дастаўка: усе краіны Наста Кудасава Brand: hochroth Minsk
  • Description

Description

У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя з 20 жніўня 2020 г. па 26 снежня 2022 г.
«Я працягваю», нібы «Я выходжу», – заклік, у якім згадваюцца як вядомы мем 2020-га, так і паэтычнае натхненне, боль, асабісты і грамадзянскі. Назва, выбраная для новай паэтычнай кнігі Насты Кудасавай, адлюстроўвае час, у які пісаліся вершы: 20 жніўня 2020 ― 26 снежня 2022-га. Гэта, мабыць, самыя змрочныя старонкі ў гісторыі постсавецкай Беларусі.
Пераводзяць іх у каардынаты вечнасці класічная паэтычная форма, непаўторная інтанацыя, у якой пераплятаюцца матывы Срэбранага веку рускай паэзіі і традыцыі нацыянальнага фальклору, звароты да Бібліі і паганскія заклëны, і, канешне, візуальнае аздабленне, зробленае мастачкай Вольгай Пранкевіч.
Разам з тым у творчай манеры аўтаркі прасочваецца новае ― яскравыя сацыяльныя ноты, што ўрываюцца ў лірычны дзëннік постаццю нашага часу гвалту і тэрору. Дадамо: экзістэнцыяльнага стаіцызму, напружанага чакання і адказнасці за Жыццë. Апошняе падаецца вельмі важным (калі не асноўным) для лірычнай гераіні – жанчыны сталай, з адчуваннем неабходнасці берагчы Свет.

Наста Кудасава беларуская паэтка, перакладчыца. Нарадзілася 25 мая 1984 г. у Рагачове Гомельскай вобласці. Аўтарка кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля»(2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021), «Побач» (2022). Перакладае паэзію з рускай, украінскай, удмурцкай на беларускую мову. Атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра «Кніга году-2016» за зборнік «Маё невымаўля», прэмію «Празрысты Эол» (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года», літаратурную прэмію імя Міхася Стральцова ў 2021 г. Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц (2018), лаўрэатка першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019). Вершы перакладзеныя на польскую, чэшскую, украінскую, літоўскую і іншыя мовы.

Related

You May Also Like

  • Час знешняй адсутнасці / Аксана Данільчык

    Час знешняй адсутнасці / Аксана Данільчык

    £7.00
    Add to cart
  • Непрамо(ў)ленае / Анатоль Івашчанка

    Непрамо(ў)ленае / Анатоль Івашчанка

    £7.00
    Add to cart
  • Нічога нястрашнага / Сяргей Прылуцкі

    Нічога нястрашнага / Сяргей Прылуцкі

    £8.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel