Кірылічныя выданні з друкарняў Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст. / Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў

£8.99

ARCHE 4 (167) 2020. 304 c., мяккая вокладка.

In stock

Description

Аснову нумару складае пераклад на беларускую мову манаграфіі Зоі Ярашэвіч-Пераслаўцаў, прафесара гісторыі з універсітэту г. Ольштын, “Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.” (Druki cyrylickie z ofi­cyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI–XVIII wieku). Гэта самае грунтоўнае на дадзены момант навуковае даследаванне, прысвечанае кнігам на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах, выдадзеных на нашых землях да іх інкарпарацыі у склад Расійскай імперыі.

Зьмест (PDF)

ПРАДМОВА ДА БЕЛАРУСКАГА ЧЫТАЧА

Гэтая публікацыя была сутнасці першым сінтэтычным даследаваннем у польскай навуцы гісторыі кірылічнага кнігадрукавання ў Польскалітоўскай дзяржаве. У ёй разглядаецца дзейнасць 19 друкарняў у 11 мясцовасцях Вялікага Княства Літоўскага, змест і графічнае афармленне выдадзеных кніг, а таксама пытанне, каму яны былі адрасаваныя. Былі даследаваны de visu 336 асобнікаў 174 выданняў, які захоўваюцца ў зборах Польшчы, Беларусі і іншых краін, а таксама архіўныя дакументы і багатая літаратура. Дзякуючы ініцыятыве мецэнатаў, выдаўцоў, друкароў, перакладчыкаў, карэктараў і шмат якіх іншых спецыялістаў у Вялікім Княстве Літоўскім выйшла нямала арыгінальных публікацый (першадрукаў), якія мелі першараднае культурнае значэнне як для рэлігійнай, так і для свецкай сферы. Заслугай выдавецтваў была таксама публікацыя першых перакладаў твораў Айцоў Царквы на царкоўнаславянскую мову. Важную ролю ў захаванні ідэнтычнасці адыгралі тэксты, надрукаваныя на старабеларускай мове. Кірылічныя кнігі, якія выдаваліся ў Польска-літоўскай дзяржаве, вылучаліся таксама адмысловым аздабленнем. Па аб’ёме выдання кніг на кірыліцы друкарні з Вялікага Княства Літоўскага і рускіх земляў Рэчы Паспалітай у XVI і XVII ст. знаходзіліся на другім месцы ў Еўропе. Гэта было магчыма дзякуючы спецыфічным палітычным, рэлігійным і нацыянальным умовам, якія склаліся ў Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на тое, што шматвекавая гісторыя гэтай дзяржавы не заўсёды адзначалася палітыкай талеранцыі, кнігавыдавецкі даробак захаваўся. Гэта вялікае багацце, важнае не толькі для беларусаў, літоўцаў, украінцаў і палякаў, але і для ўсіх славянскіх народаў. Гэтая спадчына продкаў ─ трывалы падмурак для пабудовы будучыні.

Першае выданне гэтай кнігі пабачыла свет у 2003 годзе. У ім змешчаныя звесткі, а таксама акрэсленыя праблемы і пастаўленыя пытанні, якія патрабавалі (калі не сказаць заахвочвалі) не толькі далейшых паглыбленых пошукаў у галіне кнігазнаўства, але і інтэрдысцыплінарных даследаванняў. Працягваючы даследаванні, аўтарка публікавала іх вынікі ў артыкулах, якія выходзілі ў тым ліку ў зборніках, што пабачылі свет у Беларусі.

Дзякую сардэчна выдаўцу ─ Валеру Булгакаву, які выступіў з ініцыятавай апублікаваць пераклад маёй кнігі, перакладчыкам Алене Пятровіч (Лянкевіч) і Алесю Пяткевічу, карэктарам і ўсім тым, хто быў заангажаваны ў падрыхтоўку і выданне гэтага перакладу.

Ольштын, 8 лютага 2021 г.

Additional information

Weight 235 g
Dimensions 21.5 × 14.5 × 1.5 cm