Description
Паштоўка пра адданых футбольных заўзятараў
Неяк у Воршу завіталі вэтэраны савецкай ножнашпурлячнай зборнай, у тым ліку Аляксей Хоміч, Эдуард Стральцоў і многія іншыя зоркі. На аршанскім цэнтральным стадыёне даволі хутка скончыліся вольныя месцы. Некалькі чалавек ускараскаліся на дрэвы, што расьлі побач з стадыёнам, — і глядзелі сустрэчу адтуль. Адзін з тых аршанцаў праз шмат гадоў будзе працаваць на адным прадпрыемстве зь Леанідам Барэйшам – нападнікам каманды Воршы ў тым паядынку. Ён раскажа яму пра тое, што назіраў за ягонымі атакамі з высокага дрэва — так прагнуў убачыць гульню. Таму эпізоду прысьвечаная паштоўка, выдадзеная невялікім накладам.