Skaryna Press
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Reading
Білінгва / Уладзіслаў Наважылаў
ShareTweet
Home
Проза
Успаміны і аўтабіяграфіі
Білінгва / Уладзіслаў Наважылаў
На русском, Успаміны і аўтабіяграфіі

Білінгва / Уладзіслаў Наважылаў

£14.99

Grunwald, 2025. 394 с., мяккая в. На рус. і бел.

In stock

Tag: Дастаўка: усе краіны (Эўразьвяз - 14.02) Brand: Grunwald
  • Description
  • Additional information

Description

Уладзіслаў Наважылаў (Lesley Knife) – пісьменьнік, рок-музыка і эсэіст. Вядомы як сузаснавальнік God Tower, аднаго з самых вядомых мэтал-гуртоў зь Беларусі. Пакінуў Беларусь з-за палічнага перасьледу, цяпер жыве ў Літве. Аўтар тэкстаў на мяжы аўтабіяграфіі, філасофіі і іроніі. Ягоная творчасьць кранае тэмы памяці, культурнага разламу, дуцхоўнага блуканьня і гумару як формы выжываньня. Ня верыць у жанры, лічыць, што сучасная літаратура – гэта і кпіны, і споведзь, і апошні ўздых перад чарговым пачаткам.

Зборнік фіксуе шлях творцы ад гомельскага расійскамоўнага беларуса да свядомага беларускамоўнага аўтара. У кнізе можна будзе знайсці і сатырычныя п’есы Уладзіслава, і беларускі вершы, і фэнтэзійнае апавяданне «Оранжевая дверь», у якім герой падарожнічае паміж светам сноў і рэальнасцю.

Сам Лэслі прадстаўляе сваю творчасць так:

«Мае тэксты — з драпінамі, шнарамі і плямамі ад кавы. Грубае слова для мяне — не понт і не празмернасць, а цвік, які трымае канструкцыю. Калі сюжэт хоча звярнуць у падваротню — я не буду цягнуць яго назад на магістраль. А падрабязнасці? Падрабязнасці я пакідаю на сумленні чытача — няхай фантазія працуе на поўную магутнасць».

«Я не міксую жанры — я нацкоўваю іх у сутарэнні і чакаю, хто выйдзе жывым. Букоўскі, Даўлатаў, Прэтчэт, Кінг у мяне б’юцца за месца ў маёй галаве, і я не заўсёды іх разнімаю. Я не салат раблю, я адпраўляю жанры і стылі ў байцоўскі клуб».

«У маіх творах нельга без Гомеля, нават калі на шыльдзе напісана «Атлантыда», хаця там можа быць напісана клінапісам, не зразумець. Гомель сам па сабе — клінапіс».

«Я не прыйшоў у літаратуру — я туды ўваліўся, як бухі ў пад’езд. Пакуль суседзі спрачаліся, што са мной рабіць, я ўжо заносіў мэблю, расстаўляў бутэлькі з танным пойлам і ўрубаў на поўную гучнасць стары хэві метал».

«Чытач для мяне — не кліент. Ён змоўшчык. Мы разам ускрываем замок гэтай кнігі: у мяне адмычкі, у яго ліхтарык. Я прынёс запалкі, а ён — бензін!».

«Я пішу не па правілах».

Related

Additional information

Dimensions 14 × 21.6 × 2 mm

You May Also Like

  • Пра словы і цішыню паміж імі

    Пра словы і цішыню паміж імі

    £12.00
    Add to cart
  • Стагодзьдзе НН / Сяргей Дубавец

    Стагодзьдзе НН / Сяргей Дубавец

    £6.50
    Add to cart
  • Час знешняй адсутнасці / Аксана Данільчык

    Час знешняй адсутнасці / Аксана Данільчык

    £7.00
    Add to cart
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Start typing to see results or hit ESC to close
2025 Проза Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results