Бэйруцкія апавяданьні / Агатангел Крымскі

£7.99

Дасьціпны псыхалягічны і сатырычны шэдэўр.

Description

“Бэйруцкія апавяданьні” Агатангела Крымскага – клясыка ўкраінскай літаратуры, заснавальніка ўкраінскай арыенталістыкі і аднаго з стваральнікаў Акадэміі навук Украіны – былі ўпершыню выдадзеныя ў 1906 годзе. Яны – дасьціпны псыхалягічны і сатырычны шэдэўр. За пераклад апавяданьняў на беларускую мову віленскі аўтар і дасьледнік Уладзіслаў Гарбацкі быў намінаваны на прэмію Drahomán Prize-2022 за найлепшы пераклад твораў украінскай літаратуры на мовы сьвет.

Агатангел Крымскі (1871 – 1942) – клясык украінскай літаратуры, заснавальнік украінскага ўсходазнаўства і адзін з стваральнікаў Акадэміі навук Украіны. Паходзіў зь сям’і крымскага татарына зь беларускімі каранямі.

“Бэйруцкія апавяданьні”, упершыню выдадзеныя ў 1906 годзе на ўкраінскай мове – жыцьцярадасны псыхалягічны і сатырычны шэдэўр, а таксама – каштоўны мастацкі і этнаграфічны матэрыял для разуменьня Лібану і Блізкага Ўсходу наагул.

Уладзіслаў Гарбацкі – беларускі  соцыялінгвіст, пісьменьнік і перакладнік “Бэйруцкіх апавяданьняў” – дасьледуе тое, як мова ўспрымае і рэагуе на сацыяльныя і палітычныя працэсы. Жывучы ў Вільні зь ейнай традыцыйнай шматкультуральнасьцю, перакладнік тонка адчувае рэаліі і калярыт шматмоўнага і шматрэлігійнага Бэйруту пачатку ХХ-га стагодзьдзя. У. Гарбацкі аднолькава вольна валодае ўкраінскай і францускай мовамі і натуральна перадае арабскія тэрміны, якімі перасыпаны аповед А. Крымскага – рэдкая зьява  для беларускай літаратурнай прасторы. Пераклад У. Гарбацкага – сапраўднае перастварэньне, у якім складаны арыгінальны тэкст гучыць натуральна і набывае новыя, актуальныя для беларускай аўдыторыі сэнсы. Посткаляніальная праблематыка Крымскага як лінгвіста і этноляга, ягонае адмаўленьне моўнай іерархіі тонка адлюстроўваюцца ў моўных выбарах перакладніка, які адыходзіць ад паняцьця “чыстае”, нарматыўнае мовы на карысьць мовы жывой, багатай на дыялектызмы і нечаканыя граматычныя формы.