Skaryna Press
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Reading
Anarchy in the UKR / Сяргей Жадан
ShareTweet
Home
Пераклады
З украінскай
Anarchy in the UKR / Сяргей Жадан
З украінскай, Проза

Anarchy in the UKR / Сяргей Жадан

£7.00

Адзін з першых раманаў Сяргея Жадана цяпер — у новым перакладзе з украінскай Алега Жлуткі. Жаданавыя нататкі рэзкія, непрычасаныя, яны часта руйнуюць адрэтушаваныя карціны мінулага, якія праз нейкі час могуць складвацца нават у непасрэдных сведкаў падзей. У гэтым іх каштоўнасць.

In stock (can be backordered)

Tags: Дастаўка: усе краіны Сяргей Жадан Brand: Skaryna Press
  • Description

Description

ISBN 9781915601148, 214 с., мяккая вокладка.
ISBN 9781915601155, электронная кніга Apple Books • Google Play Books

Anarchy in the UKR — кніга аб часах, якія бывае няпроста ўявіць тым, хто ў іх не жыў. Аб пары без інтэрнэту і мабільнікаў, аб тым пераломе, калі пануючыя паўсюль чырвоныя сцягі ды лозунгі КПСС раптоўна пачалі траціць сваю актуальнасць, саступаючы нефармальным аб’яднанням і вулічным тусоўкам, калі на шырокі прастор выйшлі чарнуха, эзатэрыка, а з імі — няўрымслівыя прадпрымальнікі, якія спрабавалі на ўсім гэтым зарабіць.

Жаданавыя нататкі рэзкія, непрычасаныя, яны часта руйнуюць адрэтушаваныя карціны мінулага, якія праз нейкі час могуць складвацца нават у непасрэдных сведкаў падзей. У гэтым іх каштоўнасць.

Сяргей Жадан – паэт, празаік, перакладчык, эсэіст, арганізатар літаратурных фестываляў, рок-канцэртаў, тэатралізаваных перформансаў і акцый грамадзянскага непадпарадкавання. Аўтар некалькіх кніг вершаў і прозы.

Алег Жлутка — перакладчык, удзельнік праваабарончага руху, перформер і музы́ка. Нарадзіўся ва Украіне ў 1980 годзе. Удзельнік “Тэатра псіхічнай неўраўнаважанасці” Іллі Сіна, Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў, праекта “Свамова”, арт-суполкі “Няхай”. У цяперашні час жыве ў Варшаве.

“Анархія” трапіла Алегу Жлутку ў рукі ўвосень 2007 года і справіла настолькі моцнае ўражанне, што ён адразу ж вырашыў узяцца за пераклад. Ён выйшаў друкам у Менску ў 2012 годзе.
У 2014 годзе замацярэлы к таму часу Жадан перавыдаў “Анархію”, адрэдагаваўшы свой першапачатковы тэкст: упарадкаваў пунктуацыю, месцамі прыбраў непатрэбныя выпады і каментары, у выніку чаго твор стаў яшчэ больш выразным і — разам з тым — лягчэйшым для ўспрыняцця. У 2022 годзе Алег Жлутка загарэўся ідэяй зрабіць перакладу капітальны “рэмастэрынг” — наблізіць яго да формы, у якой украінскі твор існуе сёння. Гэты пераклад выходзіць у выдавецтве “Скарына”.

Related

You May Also Like

  • Соня, стой! / Саша Гук

    Соня, стой! / Саша Гук

    £8.99
    Add to cart
  • Зэлмэняне / Мойшэ Кульбак

    Зэлмэняне / Мойшэ Кульбак

    £12.00
    Add to cart
  • Стагодзьдзе НН / Сяргей Дубавец

    Стагодзьдзе НН / Сяргей Дубавец

    £6.50
    Add to cart
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Start typing to see results or hit ESC to close
2025 Проза Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results