Description
Пагартаць у Google Books.
ISBN 9781915601414, 191 с., мяккая вокладка.
Электронная вэрсія
Глядзі таксама Гід па Фэмінізацыі беларускай мовы
Манаграфія „Фэмінізацыя беларускай мовы“ прысьвечаная аналізу жаночых агентыўна-прафэсійных назваў (Nomina agentis) у беларускай мове як у гістарычнай пэрспэктыве (у старабеларускай мове), так і ў двух узусах сучаснай беларускай мовы (тарашкевіцы, наркамаўцы). Акрамя таго ў працы ахопліваецца кампаратывісцкая пэрспэктыва – спроба высьвятліць, як функцыянуюць фэмінітывы-агентывы ў сучасных польскай, расейскай, украінскай, летувіскай і францускай мовах. У працы аналізуюцца прычыны маргіналізацыі фэмінітываў, а таксама практыкі і мэханізмы іх дэмаргіналізацыі, прадпрынятыя ў рэчышчы мастацкай літаратуры й гендарных штудыяў.
Кніга прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца сацыялінгвістычнымі й гендарнымі дасьледаваньнямі.
Аляксей Каўка:
У кнізе „Фэмінізацыя беларускай мовы“ глыбозны сэнс, эстэтычная вабнасьць забытае (амаль не кранутае) старонкі нашае белсацлінгвістыкі й натуральнага маўленьня… нечаканае адкрыцьцё.
Уладзіслаў Гарбацкі (Ph.D., Варшаўскі ўнівэрсытэт) – палітоляг–гендарыст, сацыялінгвіст, перакладнік з францускай, летувіскай і ўкраінскай моваў, выкладнік палітычнай навукі ЭГУ (Вільня).