Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га / Алена Карасцялёва і Віктар Шадурскі, рэд.

£4.99

Зборнік складаецца з 25 эсэ студэнтаў, якія бралі ўдзел у мірных пратэстах 20200 г. Кніга сведчыць пра іх невераемны вопыт пратэстаў, затрыманні, катаванні і вымушаную эміграцыі. Ён — надзённы адказ на вострую патрэбу ў даступных і натхняльных наратывах пра трагічныя дні пратэстаў і дэмакратычную будучыню Беларусі.

Description

SkarynaPress, 2025. 300 с., мяккая вокладка. На беларускай і рускай мовах.
Спампаваць PDF
Also in English

Масавыя пратэсты, якія выбухнулі пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года, стварылі новыя формы салідарнасці, актывізму і асабістай адказнасці — каштоўнасцяў, якія дыктатуры імкнуцца падаўляць. Многія студэнты былі ў першых шэрагах тых падзей. Яны сутыкнуліся з хуткім і жорсткім падаўленнем пратэстаў паліцэйскім апаратам дзяржавы і маштабным пераследам.

Гэты зборнік складаецца з 25 эсэ студэнтаў, якія сведчаць пра іх невераемны вопыт пратэстаў, затрыманні, катаванні і вымушаную эміграцыі. Ён — надзённы адказ на вострую патрэбу ў даступных наратывах пра натхняльныя і трагічныя дні пратэстаў, траўмы і развагі пра дэмакратычную будучыню Беларусі.

Аўтары і аўтаркі сведчаць пра мірны характар змагання беларускага народа за дэмакратыю. Кніга — магутны напамін пра рэчаіснасць, якую рэпрэсіўны рэжым імкнецца сцерці ці сказіць. Яна дае голас моладзі, якая брала ўдзел у падзеях 2020 года, тлумачыць іх матывы і досвед, і бачанне беларусаў адносна будучыні сваёй краіны.

Гэтыя гісторыі стануць важным і цікавым рэсурсам для даследчыкаў, мастакоў, актывістаў і палітыкаў. Яны будуць натхняць і ўмацоўваць надзею як у Беларусі, так і па-за яе межамі, на дэмакратычную будучыню краіны.