Description
Таксама ў Barnes & Noble і на Amazon у розных краінах.
У дэбютную кнігу Іллі Кульбіцкага ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя ў 2017–2024 гадах. Тэксты рознага кшталту — ад хронікі грамадскіх падзей і замалёвак з натуры да сатыры, міфатворчасці і гарадскога фэнтэзі — аб’яднаныя адной мэтай: знайсці шлях скрозь навакольную і ўнутраную пустэчу да праўдзівага свету. Гэта шлях мовы, веры, спробаў пабачыць і здзейсніць небывалае і пільнага слухання галасоў іншых падарожных на гэтым шляху.
Ілля Кульбіцкі нарадзіўся ў Менску ў 1982 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, паводле спецыяльнасці — праграміст. Пераможца й прызёр „Фэсту аднаго верша“. Творы публікаваліся ў газеце „Літаратурная Беларусь“ і інтэрнэт-часопісе „Taubin“. Цяпер жыве ў Варшаве.