• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Наперадзе толькі лес / Вольга Злотнікава
ShareTweet
Home
Паэзія
Наперадзе толькі лес / Вольга Злотнікава
Паэзія

Наперадзе толькі лес / Вольга Злотнікава

£8.00

Hochroth Minsk, 2023. 31 c. мяккая вокладка.

In stock

Tag: Дастаўка: усе краіны Brand: hochroth Minsk
  • Description

Description

У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя са жніўня 2020 г. па люты 2023 г.

«…над намі стаіць жыццё, / дзіцёнак-анёл / з перакуленага / чоўна любові» – мабыць, самая дакладная цытата з новай паэтычнай кнігі Вольгі Злотнікавай, своеасаблівыя ўводзіны ў мастацкі свет паэткі. Яго адметнасць у тым, што Вольга арганічна спалучае сістэмы дзвюх моў – рускай і беларускай, кожная з якіх прыносіць у яе паэзію сузор’е вобразаў, гучанне паэтычнага радка, непаўторную інтанацыю. 

У новай кнізе яе асновай робяцца збіты рытм, абрыўкі фраз з мноствам паўз, гукавых лакунаў, якія пакідаюць прастору для роздуму. У вершах адчуваецца досвед чалавека, які прайшоў праз жнівень 2020-га, таму і біблейская вобразнасць падаецца ў змрочных фарбах, а надзея праблематызуецца, каб не напісаць «адсутнічае», мастацкі свет пранізваюць лейтматывы маўчання, немагчымасці крыку, няздольнасці прабіць сцяну пустэчы, гвалтоўнага пазбаўлення гуку. І разам з тым гэта не каментары да рэчаіснасці. Дакладней, больш за каментары, бо гаворка ідзе пра чалавечы лëс, ягоную трапяткую частку ― сэрца. Таму і лес ― наперадзе.

Вольга Злотнікава нарадзілася ў 1987 годзе ў Мінску. Вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Вершы апублікаваныя ў «Анталогіі сучаснага беларускага верлібра», «Анталогіі паэтак. Выбранае Вальжынай Морт», папяровых і сеціўных выданнях: «Минская школа», «Homo Legens», «Новый журнал», «Вестник РХД», «Literratura», «Этажи» і інш. Аўтарка кніг вершаў «Паства» (2016) і «Радогощенский дневник» (2018). Жыве ў Мінску.

Related

You May Also Like

  • Ribwort / Hanna Komar

    Ribwort / Hanna Komar

    £13.00
    Add to cart
  • Час знешняй адсутнасці / Аксана Данільчык

    Час знешняй адсутнасці / Аксана Данільчык

    £7.00
    Add to cart
  • Вершы / Альгерд Бахарэвіч

    Вершы / Альгерд Бахарэвіч

    £13.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel