Skaryna Press
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Reading
Шыба без шкла / Кася Іофе
ShareTweet
Home
Паэзія
Шыба без шкла / Кася Іофе
Паэзія

Шыба без шкла / Кася Іофе

£8.00

hochroth Minsk, 2023. Мяккая вокладка.

In stock

Tags: 2020 Дастаўка: усе краіны (Эўразьвяз - ад 15 студзеня) Brand: hochroth Minsk
  • Description

Description

Шыба без шкла – тое, што засмучае і здзіўляе. Прымушае спыніць рух і думкі, дакрануцца да балючага вобраза, які спаткае на вокладцы ў выглядзе назвы і суправаджае падчас падарожжа па старонках. Для Касі Іофе, беларускай паэткі, перакладчыцы, псіхатэрапеўткі, кніга стала месцам аўтарэфлексіі і судакранання з чытачом.

Зварот да яго ажыццяўляецца па-за межамі, з якіх першая ― моўная. У кнізе змешчаны вершы на беларускай, рускай, польскай, некаторыя творы згадваюць пра украінскую, ідыш.

Але «па-за межамі» не толькі праз мову і нават геаграфію. Справа ў адлегласці ментальнай, якая таксама пераадольваецца: стваралася кніга ва ўмовах рэлакацыі, з улікам досведу 2020 года, гранічна трагічнага, але не руйнуючага. Аб гэтым сведчаць і вобразная сістэма, дзе гіпернатуралістычныя метафары, нібы вывернутыя суставы, лякуюцца прыроднай стыхіяй, сумяшчаючы прыроднае і сацыяльнае, і фанетыка радкоў, пабудаваных на збіцці гукаў, паўторах, і аўтарскія неалагізмы з кавалкамі сэнсаў. А па-за ўсім гэтым ― постаць лірычнай гераіні, якая прынцыпова не адасабляе сябе ад мастацкага сусвету з ягонай крохкай надзеяй, што можа існаваць толькі побач з «белым, чырвоным, белым болем, чаканнем, болем».

Кася Іофе – беларуская паэтка, псіхатэрапеўтка, перакладчыца. Нарадзілася 2 чэрвеня 1995 г. у Мінску. З’яўляецца ў друку з 2009 г. ад публікацый прозы ў часопісе «Дзеяслоў». Сябра беларускага ПЭН-цэнтра з 2021 г. Пасля пратэстаў 2020 г. мусіла выехаць за межы Беларусі, з восені 2020 г. жыве ў Кракаве. Заснавальніца фэстываляў «Культура на выгнанні» («Культура ў эміграцыі») пры Віле Дэц’юса, «Зіма па-беларуску», «Тыдзень Дзядоў», адна з галоўных арганізатарак Пікніка Letucień. Ад 2023 года заснавальніца і старшыня Беларускага таварыства «Крок», якое займаецца захаваннем і развіццём беларускай культуры.

Related

You May Also Like

  • Залатое / Наталка Кучмель

    Залатое / Наталка Кучмель

    £7.00
    Add to cart
  • Песні для мёртвых і ўваскрэслых / Вальжына Морт

    Песні для мёртвых і ўваскрэслых / Вальжына Морт

    £7.00
    Add to cart
  • Вызвалі або бяжы / Ганна Комар

    Вызвалі або бяжы / Ганна Комар

    £8.00
    Add to cart
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Start typing to see results or hit ESC to close
2025 Проза Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results