Беларусь у святле сучаснай крытычнай сацыяльнай тэорыі / Уладзімір Фурс

£7.99

Артыкулы вядомага беларускага філосафа Уладзіміра Фурса (1963–2009), апублікаваныя ім у перыяд з 2004 па 2008 г.

In stock

Description

Логвінаў, 2024. 184 с., мяккая вокладка.

У зборнік перакладаў ўвайшлі артыкулы вядомага беларускага філосафа Уладзіміра Фурса (1963–2009), апублікаваныя ім у перыяд з 2004 па 2008 г. Храналагічна тэксты былі напісаны аўтарам у кароткі часавы прамежак, і можна казаць пра адзінства іх канцэптуальнага плана/задумы. У гэтых артыкулах У. Фурс разглядае як пытанні агульнатэарэтычнай праблематыкі (сацыяльная тэорыя, сучаснасць, глабалізацыя), так і прапануе аналіз прыватных выпадкаў/кейсаў (публічная сфера, дэмакратыя, універсітэт).
У дадзеным зборніку артыкулы У. Фурса кампазіцыйна размешчаны ад больш агульнафіласофскіх разважанняў пра сацыяльную дынаміку, выпрацаванне дынамічнай канцэпцыі сацыяльнага, фармаванне рэлевантнага паняційнага апарата, ключавым канцэптам якога з’яўляецца рэгрэсіўная сацыяльнасць, да аналізу беларускага кантэксту як апрабацыі папярэдніх тэарэтычных канцэптуальных напрацовак.