Драмы / Андрей Курейчик
£20.00
Першы том трохтомніка п’ес беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка: драмы, трагедыі і трагікамэдыі, ад «Пьемонтского зверя» да «Пане Коханку».
In stock
Description
«Драмы» — першы том трохтомніка п’ес беларускага драматурга, навукоўца і выкладчыка Ельскага ўнівэрсытэту Андрэя Курэйчыка, вядомага таксама як аўтар сцэнароў для кіно. Кнігу аўтар выдаў у выгнаньні, у Кіеве. Сюды ўвайшлі драмы, трагедыі і трагікамэдыі, якія ставілі на сцэнах Беларусі, Расеі і іншых краінаў.
Адкрывае зборнік сярэднявечная гісторыя «Пьемонтский зверь», што ішла ў МХТ імя Чэхава і яшчэ ў трох дзясятках тэатраў. Філязофская драма «Потерянный рай» дэбютавала на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатру ў пастаноўцы Валерыя Раеўскага. Гістарычная трагікамэдыя «Пане Коханку» пра Радзівіла стала адным з самых гучных тэатральных выказваньняў пра беларускую гісторыю і ідэнтычнасьць — не ў апошнюю чаргу дзякуючы Расьціславу Янкоўскаму ў галоўнай ролі. «Исповедь Пилата» ўпершыню пабачыла публіка Тэатру беларускай драматургіі ў выкананьні Генадзя Гарбука.
Курэйчык піша пра чалавечыя канфлікты і вечныя пытаньні: грэх і адкупленьне, уладу і гвалт, здраду, веру і крывадушнасьць, пошук сябе. Яго тэатар — эпічны і інтэлектуальны, ён вандруе паміж эпохамі, мітамі і вялікімі ідэямі.
Зьмест:
- Пьемонтский зверь
- Небо
- Исповедь Пилата
- Ноктюрн
- Пане Коханку
- Первокурсники
- Подводники
- Потерянный рай
- Скорина
- Три Жизели
- Хартия слепцов
Друкарський двір Олега Федорова, Кіеў, 2024. Цьвёрдая вокладка, 576 с. ISBN 978-617-8477-03-5




Reviews
There are no reviews yet.