Каляндар адаптацыі ў новай краіне: дапаможнік / Ханна Мурайда

£9.00

Gutenberg Publisher, 2024. 24 с., мяккая вокладка, А4.

In stock

Description

Дапаможнік пра малыя, прадуманыя крокі да адаптацыі і камфорту ў новым асяроддзі. Падыдзе як для тых, хто плануе пераезд, так і для эмігрантаў, дапамагаючы ўсталяваць звычкі і сістэму самападтрымкі.

  • 12 практыкаванняў, якія дапамогуць планава і з асэнсаванасцю адаптавацца да новага жыцця.
  • Кожнае практыкаванне ўтрымлівае тэарэтычную аснову і інструкцыі.
  • Практыкаванні ўлічваюць базавыя патрэбы чалавека, абапіраючыся на прынцыпы піраміды Маслоў.
  • Пачынаць можна ў любы час – каляндар не прывязаны да датаў.

Гэта дапаможнік пра малыя крокі да апанавання свайго жыцця. Яны прыдаліся б і тым, хто жыве ў роднай краіне, але тым з нас, хто паехаў у свет, яны жыццёва неабходныя. Можна рабіць іх інтуітыўна і хаатычна, а можна абаперціся на парады Ханны Мурайда і пераўтварыць клопат пра сябе ў сістэму і звычку. Тут няма датаў, але ёсць шмат дзён і месяцаў, у любы з якіх можна пачаць дапамагаць сабе.

Ханна Мурайда называе сябе серыйнай эмігранткай:

“У маім жыцці было мноства пераездаў: з краіны ў краіну, з горада ў горад. Гэты досвед навучыў мяне, што наш галоўны сябар у адаптацыі да новых умоў — гэта час, а галоўны вораг — бяздзеянне. Каб дапамагчы табе эфектыўна выкарыстаць свой самы каштоўны рэсурс і пазбегнуць разгубленасці пасля пераезду, у гэтым календары я сабрала калекцыю практыкаванняў, якія дапамогуць табе планава, без мітусні, звыкнуцца з новым жыццём. Як выкладчыца і дызайнер я асэнсавала і адаптавала інфармацыю з самых розных крыніц: дапаможнікаў па нетворкінгу, анлайн-курсаў ад топавых амерыканскіх універсітэтаў, а таксама псіхалагічнай літаратуры. Усё гэта дзеля таго каб перадаць табе веды і інструменты для адаптацыі. Каб ты максімальна хутка адчуў_ла сябе як дома”.

Вітаю!
Тут Ханна, аўтарка гэтага календара. Я стварыла яго для цябе, калі ты:
1 – толькі пераехаў_ла і адчуваеш неабходнасць у падтрымцы;
2 – ці ты ўжо даўно ў новай краіне, але твая адаптацыя прабуксоўвае.

Пытанне: калі NASA адпраўляе ў падарожжа марсаход, то:
A – ён ляціць адзіна з надзеяй, што ўсё атрымаецца?
Б – ці NASA распрацоўвае для яго план дзеянняў: адкрыць сонечныя батарэі, праверыць гусеніцы і гэтак далей?

Пераезд у новую краіну — гэта таксама тое яшчэ падарожжа да зорак, і тут таксама лягчэй, калі ёсць план. Гэты каляндар і ёсць такі план адаптацыі ў новых умовах.

Неабходнасць плана дзеянняў па адаптацыі я адчула ў адным з пераездаў.
Пасля некалькіх лёгкіх зменаў гарадоў і краін адбылася адна спантанная і не прадуманая. Адаптацыя была цяжкай і маруднай. Мне прыйшлося выдаткаваць шмат часу і намаганняў, каб пераадолець разгубленасць і пачаць будаваць новае жыццё з малых крокаў.

Я выкарыстала інсайты і лайфхакі з таго часу ў наступных пераездах, сабрала новыя, а цяпер па-сяброўску дзялюся імі з табой.

Хай твая адаптацыя пройдзе як мага хутчэй і лягчэй! Скарыстай для гэтага мой каляндар, і дзякуй табе шчыры за водгук.

За сяброўскай падтрымкай тэгай мяне ў Instagram: @adaptation_in_emigration

Additional information

Dimensions 297 × 210 × 0.3 cm