• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Беларуская нацыянальная ідэя / Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў
ShareTweet
Home
Проза
Дакумэнтальная проза
Беларуская нацыянальная ідэя / Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў
Дакумэнтальная проза

Беларуская нацыянальная ідэя / Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў

£30.00

Унікальны збор інтэрв’ю з вядомымі беларусамі, якія разважаюць пра мінулае, сучаснасць і будучыню Беларусі.

In stock

Tags: Дастаўка: усе краіны Сэрыя "Беларуская нацыянальная ідэя" Brand: Studio Magenta
  • Description

Description

Шукаеце адказ на пытанне, у чым сутнасць беларускай нацыянальнай ідэі? Гэтая кніга — унікальны збор інтэрв’ю з вядомымі беларусамі, якія разважаюць пра мінулае, сучаснасць і будучыню Беларусі. Ідэальна падыходзіць для тых, хто цікавіцца беларускай культурай, ідэнтычнасцю і палітычнай думкай.

***

Беларуская нацыянальная ідэя — якая яна і ці ёсць яна ўвогуле? Цягам двух гадоў вядоўцы праграмы «Ідэя Х» Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў шукалі адказы на гэтыя пытанні разам з гасцямі ў студыі Еўрарадыё. У кнізе сабраныя 85 інтэрв’ю з лідэрамі меркаванняў — ад першых кіраўнікоў Беларусі да сучасных блогераў — пра тое, што такое Беларусь, хто такія беларусы, якая ў нас нацыянальная ідэя і пра тое, што нас чакае ў будучым.

Зміцер Лукашук – спецыяльны карэспандэнт, рэдактар эфіру «Еўрапейскага радыё для Беларусі» (Мінск, Беларусь). Скончыў журфак БДУ, працаваў у друкаваных («Чырвоная змена», «Рэгіянальная газета») і электронных («Радыёстанцыя «Беларуская Моладзёжная», «Радыё 101,2») СМІ Беларусі, неаднаразовы пераможца творчага конкурсу «Вольнае слова», лаўрэат «Прэміі Святланы Навумавай» і іншых, як айчынных так і замежных журналісцкіх конкурсаў. Аўтар большасці тэкстаў легендарнага рок-гурта «Крама».

Максім Гаруноў – нарадзіўся ва Умані, Украіна. З адзнакай скончыў філасофскі факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава. Выкладаў у Вышэйшай Школе эканомікі. Эксперт «Маскоўскай школы грамадзянскай асветы». Друкаваўся ў расійскім «Forbes», «The Moscow Times», «The Russia File», «Intersection», «Новая Газета», «Росбалт», «Гефтер», «Україна мадэрна», «Koine Community,» «Дзелавыя ведамасці» і іншых. Вядзе блог на Facebook. З 2018 года Пастаянны сувядучы праекта «IDEA X» на «Еўрапейскім радыёд ля Беларусі». У 2020 годзе ў паэтычным выдавецтве «Воздух» выйшаў зборнік верлібраў «Геапалітычная лірыка».

Варшава, 2000. Цьвёрдая вокл., 604 с.

Related

You May Also Like

  • Там, дзе няма цемнаты / Аляксандар Лукашук

    Там, дзе няма цемнаты / Аляксандар Лукашук

    £7.00
    Add to cart
  • Час сэканд хэнд / Святлана Алексіевіч

    Час сэканд хэнд / Святлана Алексіевіч

    £8.00
    Add to cart
  • Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска / Алена Пятровіч

    Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска / Алена Пятровіч

    £12.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Ганна Комар poetry Hanna Komar
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel