Description
Гэй ты, братка, Новы годзе. Навагоднія песні з нотамі.
Пад адной вокладкай сабраныя навагоднія зімовыя вершы беларускіх паэтаў, якія Таццяна Грыневіч ператварыла ў песні, якія будуць ствараць штогод святочны настрой у халодныя зімовыя вечары.
QR code для праслухоўвання гэтых песень + караоке.
Плэйліст “З Новым годам” – нізка дзіцячых навагодніх вершаў і песень, якая стваралася пачынаючы ад 2011 года
Таццяна Грыневіч ператварыла ў песні, якія будуць ствараць штогод святочны настрой у халодныя зімовыя вечары: «Нават калі бацькі ня ўмеюць чытаць ноты, песенькі можна будзе паслухаць па QR-коду, вывучыць і засьпяваць зь дзеткамі пад караоке, якое цяпер таксама рыхтуецца. Ад Новага году нікуды не падзенесься, а настрой павінен быць сьвяточны — калядны і навагодні і, натуральна, беларускі. Заклікаю ўсіх, хто ўмее пісаць песьні, вершы, складанкі: рабіце гэта на розныя тэмы — чым больш, тым лепш! І трэба, каб гэта было па-беларуску».