• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
LTI: нататнік філолага / Віктар Клемперэр
ShareTweet
Home
Навуковыя і навукова-папулярныя
LTI: нататнік філолага / Віктар Клемперэр
Навуковыя і навукова-папулярныя

LTI: нататнік філолага / Віктар Клемперэр

£11.00

Кніга пра мову і ейныя злоўжываньні нацыянал-сацыялістамі ў нацысцкай Нямеччыне. Адна з самых вядомых кніг у жанры дзёньніка.

In stock

Tag: Дастаўка: усе краіны Brand: Вільма
  • Description

Description

Віктар Клемперэр — нямецкі прафесар раманскай філалогіі, выкладчык, даследчык французскай літаратуры 18 ст., журналіст. У 1930-я гады нацысты пазбавілі яго магчымасці чытаць лекцыі, друкавацца, наведваць бібліятэкі. У такіх умовах ён працягваў працаваць, а таксама пачаў весці дзённік.

Ад высылкі ў канцлагер Віктара Клемперэра ўратавала «арыйскае паходжанне» жонкі, піяністкі і мастачкі Евы Шлемер. У 1940 годзе сям’ю прымусілі перасяліцца ў дом-гета, так званы габрэйскі дом. У канцы вайны, калі прывілеі дла «змяшаных шлюбаў» перасталі дзейнічаць, пад пагрозай адпраўкі ў канцлагер сям’я збегла ад пераследу і хавалася ў вёсцы.

Як піша сам Віктар Клемперэр, ягоныя нататкі пра мову Трэцяга райха ратавалі ягоны маральны дух падчас ўсяго перыяду панавання нацызму. Назбіраныя ў дзённіках назіранні і развагі сталі падмуркам для выдання кнігі «LTI — нататкі філолага» ў 1947 годзе.

Пасля вайны Віктар Клемперэр працаваў у ГДР. Пражыў да 1960 году.

1995 годзе ў Мюнхенскім універсітэце Віктару Клемперэру пасмяротна ўручылі літаратурную прэмію імя антыфашыстаў Ганса і Сафі Шоль за дзённікі, якія з’яўляюцца важным дакументам пакутаў габрэйскага народа пры нацыскім рэжыме.

«— Татку, — пытае хлопчык у цырку, — а што той чалавек робіць на канаце з жардзінай? — Дуралейка ты, гэта балансір, ён трымаецца за яго. — Ой, татку, а што калі ён той балансір выпусціць? — Дуралейка, ён жа за яго трымаецца! Цягам гэтых гадоў мой дзённік зноў і зноў рабіўся маім балансірам, без якога я б сто разоў сарваўся. У гадзіны брыды і безнадзейнасці, у бясконцым нудоцці механічнай працы на фабрыцы, седзячы каля ложкаў тых, хто хварэе і памірае, стоячы каля магіл, ва ўласнай нядолі, у хвіліны крайняга прыніжэння, з фізічна хворым сэрцам — мяне заўжды выцягвала гэтае патрабаванне да самога сябе: назірай, вывучай, запамінай тое, што адбываецца, — заўтра ўсё будзе іначай, заўтра ты будзеш адчуваць усё іначай; захавай у сабе тое, як яно выяўляе сябе і як яно працуе проста цяпер. І вельмі скора гэты заклік — паставіць сябе па-над абставінамі і зберагчы сваю ўнутраную свабоду — згусціўся да заўсёды дзейснай таемнай формулы: LTI, LTI!»

Вільма, 2025. Мяккая вокл., 323 с.

Related

You May Also Like

  • Рэпрадукцыі здымкаў з альбома экспэдыцыі Вацлава Ластоўскага

    Рэпрадукцыі здымкаў з альбома экспэдыцыі Вацлава Ластоўскага

    £5.00
    Add to cart
  • Гісторыя Гародні (1919-1991) / Фэлікс Акерман

    Гісторыя Гародні (1919-1991) / Фэлікс Акерман

    £13.00
    Add to cart
  • І даўней так пелі: музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі / Вольга Барышнікава

    І даўней так пелі: музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі / Вольга Барышнікава

    £15.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel