• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Юстынкі: вершы / Сяргей Тарасаў
ShareTweet
Home
Паэзія
Юстынкі: вершы / Сяргей Тарасаў
Паэзія

Юстынкі: вершы / Сяргей Тарасаў

£10.00

Гэтая кніга — вялікая падзяка Вялікаму Чалавеку. Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі (1888 — 1938), — у разуменні аўтара гэтых «Юстынак» найперш — творца, мастак, паэт, пісьменнік і навукоўца. В. Ластоўскі — рупліўца, фантазер і летуценнік. Менавіта ён выратаваў Крыж Афрасінні Полацкай у 1929 годзе. Кніга — падзяка і рэфлексіі на яго незабыўную працу — «Слоўнік».

In stock

Tags: Вацлаў Ластоўскі Дастаўка: усе краіны (краіны эўразьвязу - 14.03) Brand: Цымбераў
  • Description

Description

Аўтар — знаны археоляг, выбітны знаўца беларускай даўніны, справай усяго жыцьця якога стала вывучэньне гісторыі Полацкага княства. Вынікі навуковых дасьледаваньняў зьмешчаныя на старонках шматлікіх выданьняў Сяргея Тарасава. А яго кніга «Еўфрасіньня, Офрасіньня, Афрасіньня Полацкая. Яе час, яе Крыж», якая зьявілася з друку паўгоду таму, стала сапраўднай сэнсацыяй для многіх чытачоў.

І вось Сяргей Тарасаў зноў зьдзіўляе. Гэтым разам незвычайнай паэзіяй. «Юстынкі» — гэтым словам аўтар пазначае жанр сваіх твораў і называе кнігу.

Медуніца
Медуніца лугавая
Чом ня пахнеш
Чом ня пахнеш на ўсім лузе
На прамежжы недарэка
На граніччы разьмяжаецца
Дробны мелкі мятлік
Мікрыцца драбнічны
Ў ціхай роспачы хаморыцца
Мо ўсьцішыцца
Драбінка

«Юстынкі» — гэта вершы, якія ўзьнікалі як рэфлексіі ў часе чытаньня «Падручнага расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка» Вацлава Ластоўскага. Новае слова нараджала новы верш. Сабраныя пад адной вокладкай яны сталі вялікай падзякай Вялікаму Чалавеку.

у Замець кінуцца
ў Шугавею
шпургаць ад Мсьцежы
крушыць
у Завею
Ці будзе то
Зялеза
Медзь
ці
Цына
паветраны камень зьмяце Агніскаю

Related

You May Also Like

  • Непрамо(ў)ленае / Анатоль Івашчанка

    Непрамо(ў)ленае / Анатоль Івашчанка

    £7.00
    Add to cart
  • Рэспубліка глухіх / Ілля Камінскі

    Рэспубліка глухіх / Ілля Камінскі

    £8.00
    Add to cart
  • Песні для мёртвых і ўваскрэслых / Вальжына Морт

    Песні для мёртвых і ўваскрэслых / Вальжына Морт

    £7.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel